Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
Римлянам 13 глава
1 Кожны чалавек няхай падпарадкоўваецца вышэйшым уладам, бо няма ўлады, калі не ад Бога, а тыя, што ёсць, усталяваныя Богам.
2 Так што той, хто супраціўляецца ўладзе, супраціўляецца Божай пастанове, а тыя, хто супраціўляецца, самі атрымаюць сабе прысуд.
3 Боначальнікі — страх не для добрай справы, а для ліхой. А хочаш не баяцца ўлады? Рабі добрае і будзеш мець хвалу ад яе.
4 Бо яна Божы слуга табе на дабро. А калі будзеш чыніць ліхое — бойся; бо недарэмна яна носіць меч; бо яна Божы слуга, яна помсціць у гнеў таму, хто ўчыняе ліхое.
5 Таму трэба падпарадкоўвацца не толькі з-за гневу, але і з-за сумлення.
6 Бо з-за гэтага вы і падаткі плаціце; бо яны Божыя служкі, гэтым самым заўсёды занятыя.
7 [Дык] аддавайце належнае ўсім: каму падатак — падатак, каму пошліну — пошліну, каму страх — страх, каму пашану — пашану.
8 Нікому нічога не будзьце вінаватыя, акрамя любові адзін да аднаго; бо той, хто любіць другога, выканаў закон.
9 Бо запаведзі «Не чужалож, не забівай, не крадзі, [не сведчы фальшыва], не пажадай чужога» і іншыя, усе змяшчаюцца ў гэтым наказе: «Любі свайго блізкага, як самога сябе».
10 Любоў не чыніць зла блізкаму; таму любоў — гэта выкананне закона.
11 І рабіце так, ведаючы час, што пара ўжо вам прачнуцца ад сну, бо цяпер выратаванне да нас бліжэй, чым калі мы паверылі.
12 Ноч на зыходзе, а дзень наблізіўся. Дык скінем з сябе справы цемры [і] апранемся ў зброю святла.
13 Як удзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў гулянках і п’янстве, не ў юрлівасці і распусце, не ў сварцы і зайздрасці.
14 Але апраніцеся ў [нашага] Госпада Ісуса Хрыста, і клопат пра цела не ператварайце ў пажадлівасць.
Римлянам 13 глава в переводах