Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
Римлянам 15 глава
1 А мы, моцныя, павінны несці слабасці бяссільных, а не дагаджаць сабе.
2 Кожны з нас няхай дагаджае блізкаму на дабро для збудавання.
3 Бо і Хрыстос не Сабе дагаджаў, а, як напісана: «Знявагі тых, хто Цябе зневажае, упалі на Мяне».
4 Бо ўсё, што было напісана раней, было напісана для нашага навучання, каб мы праз стойкасць і праз суцяшэнне з Пісанняў мелі надзею
5 Няхай жа Бог стойкасці і суцяшэння дасць вам думаць аднолькава між сабою згодна з Ісусам Хрыстом,
6 каб вы аднадушна адзінымі вуснамі праслаўлялі Бога і Бацьку нашага Госпада Ісуса Хрыста.
7 Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божую.
8 Бо я кажу, што Хрыстос стаў служкаю абрэзаных дзеля праўды Божай, каб сцвердзіць абяцанае бацькам,
9 і, што язычнікі павінны праславіць Бога за Яго міласэрнасць, як напісана: «Таму я буду ўсхваляць Цябе, Госпадзе, між язычнікаў і апяваць Тваё імя».
10 І яшчэ кажа: «Радуйцеся, язычнікі, з Яго народам».
11 І яшчэ: «Хваліце Госпада, усе язычнікі, і няхай узнясуць Яму хвалу ўсе народы».
12 І яшчэ Ісаія кажа: «Будзе корань Іессея — Той, Хто паўстане, каб кіраваць язычнікамі; на Яго будуць спадзявацца язычнікі».
13 Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усялякай радасцю і мірам у веры, каб вы сілаю Святога Духа абагаціліся надзеяй.
14 Але я і сам перакананы пра вас, браты мае, што і вы самі поўныя дабрыні, напоўнены ўсялякімі ведамі і можаце навучаць адзін аднаго.
15 Але тым адважней я напісаў вам, [браты], пра некаторыя рэчы, часткова каб зноў нагадаць пра іх вам, паводле ласкі, дадзенай мне Богам,
16 каб я быў служкаю Хрыста Ісуса для язычнікаў, працуючы святаром дабравесця Божага, каб язычнікі сталі прыемнай ахвярай Богу, асвечанай Святым Духам.
17 Дык мне ёсць чым ганарыцца ў Хрысце Ісусе ў тым, што адносіцца да Бога.
18 Бо я не адважуся казаць што-небудзь з таго, чаго не зрабіў праз мяне Хрыстос для паслушэнства язычнікаў — словам і ўчынкамі,
19 у сіле знакаў і цудаў, у сіле Духа Божага; так што ад Іерусаліма і ваколіц да Ілірыкая я поўнасцю прапаведаў дабравесце Хрыстова.
20 Але лічыў сабе за гонар дабравесціць не там, дзе ўжо было названа імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку;
21 а як напісана: «Тыя, які не было абвешчана пра Яго, убачаць; і тыя, якія не чулі, зразумеюць».
22 Таму я і сустракаў так шмат разоў перашкоды, каб прыйсці да вас.
23 Але цяпер у мяне ўжо няма месца ў гэтых краінах, і ўжо шмат гадоў я маю жаданне прыйсці да вас,
24 калі пайду ў Іспанію, бо спадзяюся, што, праходзячы, убачу вас, і вы праведзяце мяне туды, як спярша я трохі нацешуся вамі.
25 Але цяпер я іду ў Іерусалім, служачы святым.
26 Бо Македонія і Ахаія ўважылі за добрае зрабіць некаторае ахвяраванне для бедных між святых у Іерусаліме.
27 Бо яны ўважылі за добрае, ды яны даўжнікі перад імі. Бо калі язычнікі зрабіліся ўдзельнікаі ў іх духоўным, то павінны і ў цялесным паслужыць ім.
28 Дык, завяршыўшы гэта і даставіўшы ім гэты плён, я выпраўляюся праз вашы мясціны ў Іспанію;
29 і я ведаю, што калі прыйду да вас, то прыйду ў паўнаце дабраславення Хрыстовага.
30 Прашу ж вас, браты, нашым Госпадам Ісусам Хрыстом і любоўю Духа змагацца разам са мною ў малітвах за мяне да Бога,
31 каб я быў выбаўлены ад непакорлівых у Іудзеі і каб маё служэнне для Іерусаліма было добра прынятае святымі,
32 каб мне, з волі Божай прыйшоўшы да вас у радасці, супакоіцца з вамі
33 І няхай будзе Бог міру з усімі вамі. Амін.
Римлянам 15 глава в переводах