Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

1 Коринфянам 12 глава

1 А што да духоўных дароў, браты, — я не хачу, каб вы заставаліся ў няведанні.
2 Вы ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, вы хадзілі да безгалосых ідалаў, так, як бы вялі вас.
3 Таму аб’яўляю вам, што ніхто, гаворачы ў Духу Божым, не скажа: «Анафема Ісусу»; і ніхто не можа сказаць: «Ісус — Госпад!» — акрамя як у Святым Духу.
4 Але ёсць адрозненні ў дараваннях, а Дух — той самы.
5 І ёсць адрозненні ў служэннях, а Госпад — той самы.
6 І ёсць адрозненні ў дзеяннях; а Бог — той самы, што робіць усё ва ўсіх.
7 Але кожнаму даецца выяўленне Духа на карысць.
8 Бо аднаму праз Духа даецца слова мудрасці, другому — слова ведання тым самым Духам;
9 іншаму — вера ў тым жа Духу, а яшчэ іншаму — дар вылечвання ў адным Духу,
10 а іншаму — чыніць цуды; а іншаму — прароцтва; а іншаму — распазнаванне духаў; іншаму — розныя роды моў; а другому — тлумачэнне моў.
11 Але ўсё гэта робіць адзін і той самы Дух, раздаючы кожнаму асобна, як Ён хоча.
12 Бо як цела адно і мае многа членаў, але ўсе члены [аднаго] цела, хоць іх шмат, — гэта адно цела, так і Хрыстос.
13 Бо і ў адным Духу мы ўсе хрысціліся ў адно цела — іудзеі ці эліны, рабы ці свабодныя, і ўсе мы былі напоены адным Духам.
14 Бо і цела — не адзін член, а многа.
15 Калі нага скажа: «Таму што я не рука, то я не ад цела», гэта не значыць, што таму яна не ад цела.
16 І калі вуха скажа: «Таму што я не вока, то я не ад цела», гэта не значыць, што таму яно не ад цела.
17 Калі б усё цела было вока, дзе быў бы слых? Калі б усё яно было слых, то дзе быў бы нюх?
18 Але цяпер Бог размясціў члены — кожны з іх — у целе, як Ён захацеў.
19 Бо, калі б усе былі адзін член, то дзе было б цела?
20 Але цяпер многа членаў, а цела адно.
21 І не можа вока сказаць руцэ: «Ты мне не патрэбна», ці зноў жа галава нагам: «Вы мне не патрэбны».
22 Але наадварот: тыя члены цела, якія здаюцца слабейшымі, — яны неабходныя.
23 А тыя члены цела, якія нам здаюцца менш пачэснымі ў целе, — іх мы акружаем яшчэ большай пашанай; і нашы саромныя члены набываюць яшчэ большую прыстойнасць,
24 а нашы прыстойныя ў гэтым патрэбы не маюць. Але Бог сабраў цела, даўшы большую пашану таму, хто мае большую нястачу,
25 каб не было падзелу ў целе, а каб члены аднолькава рупіліся адзін аб адным.
26 І калі пакутуе адзін член, пакутуюць з ім усе члены; і калі славіцца адзін член, разам радуюцца ўсе члены.
27 А вы — цела Хрыстова і паасобна члены.
28 І некаторых Бог паставіў у царкве, па-першае, Апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; потым даў сілы, потым дары вылечвання, падтрымкі, кіравання, [розныя] роды моў.
29 Ці ўсе Апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе робяць цуды?
30 Ці ўсе маюць дар вылечвання? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?
31 Але вы рупцеся аб большых дарах. А я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.

1 Коринфянам 12 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.