Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

1 Коринфянам 7 глава

1 А пра тое, пра што вы [мне] пісалі, то добра чалавеку не дакранацца да жанчыны.
2 Але, каб унікнуць распусты, кожны няхай мае сваю жонку і кожная няхай мае свайго мужа.
3 Муж жонцы няхай аддае належнае, падобна і жонка мужу.
4 Жонка не ўладная над сваім целам, а муж; але падобна і муж не ўладны над сваім целам, а жонка.
5 Не ўхіляйцеся адно ад аднаго, хіба толькі па згодзе на час, каб аддацца малітве і потым зноў быць разам, каб не спакушаў вас сатана з-за вашай няўстрыманасці.
6 Але гэта я кажу як дазвол, не як загад.
7 А я хачу, каб усе людзі былі як і я сам; але кожны мае ўласны дар ад Бога: адзін так, другі — інакш.
8 Але я кажу нежанатым і ўдовам: добра ім, калі застануцца як і я.
9 Але калі яны не могуць устрымацца, няхай жэняцца, бо лепш ажаніцца, чым распальвацца жаданнем.
10 А жанатым загадваю не я, а Госпад: жонцы не разводзіцца з мужам, —
11 калі ж і развядзецца, няхай застаецца незамужняй ці памірыцца з мужам, — а мужу жонкі не пакідаць.
12 А астатнім я кажу — я, не Госпад: калі які брат мае жонку бязверную і яна згаджаецца жыць з ім, няхай не пакідае яе;
13 і жонка, калі мае бязвернага мужа, і ён згаджаецца жыць з ёю, няхай не пакідае мужа.
14 Бо бязверны муж асвечаны жонкаю [верніцаю], і асвечана бязверная жонка братам, бо тады дзеці вашы былі б нячыстымі, цяпер жа яны святыя.
15 Калі ж бязверны хоча адысці, няхай адыходзіць; не прынявольваюцца брат ці сястра ў такіх выпадках; але Бог паклікаў вас да міру.
16 Бо адкуль ты ведаеш, жонка, ці не ўратуеш мужа? Ці адкуль ты ведаеш, муж, што не ўратуеш жонку?
17 Толькі кожны няхай жыве так, як Госпад яму прызначыў і да чаго паклікаў Бог. І так я загадваю ва ўсіх цэрквах.
18 Ці быў хто-небудзь пакліканы абрэзаным, няхай не тоіцца; пакліканы хто неабрэзаным, няхай не абразаецца.
19 Абразанне — нішто, і неабразанне — нішто, але важна выкананне запаведзяў Божых.
20 Кожны ў тым стане, у якім быў пакліканы, у тым няхай і застаецца.
21 Ці ты рабом быў пакліканы — няхай гэта цябе не турбуе, але калі і можаш зрабіцца свабодным, лепш скарыстай гэтае становішча.
22 Бо раб, які пакліканы ў Госпадзе, ёсць вольнаадпушчаннік Гасподні; падобна і вольны, які пакліканы, ёсць раб Хрыстоў.
23 Вы куплены дарагою цаною. Не рабіцеся рабамі людзей.
24 Кожны, у якім становішчы быў пакліканы, браты, у тым няхай і застаецца ў Бога.
25 Што да дзявоцтва, то я не маю загаду ад Госпада, але падаю сваю думку як той, хто атрымаў ад Госпада ласку быць верным.
26 Дык я за лепшае лічу пры цяперашняй патрэбе — што добра чалавеку быць, як ён ёсць.
27 Ты звязаны з жонкаю, не шукай разводу; ты без жонкі, не шукай жонкі.
28 Але калі і ажэнішся, не саграшыш; і калі дзяўчына выйдзе замуж, яна не саграшыць; але такія цялесную муку будуць мець, а я вас шкадую.
29 Але вось што я кажу, браты: час скарочаны, надалей няхай і тыя, штомаюць жонак, будуць, як бы не маюць,
30 і тыя, што плачуць, як быццам не плачуць, і тыя, што радуюцца, як бы не радуюцца, і тыя, што купляюць, як бы не набываюць.
31 І тыя, што карыстаюцца [гэтым] светам, як бы не карыстаюцца, бо праходзіць вобраз гэтага свету.
32 А я хачу, каб вы былі без турботаў. Нежанаты рупіцца пра Гасподняе, як бы дагадзіць Госпаду;
33 а хто жанаты — рупіцца пра мірское, як дагадзіць жонцы;
34 і ён раздвойваецца. І незамужняя жанчына і дзяўчына рупяцца пра Гасподняе, каб быць святою і целам, і духам; а тая, што выйшла замуж, рупіцца пра мірское, як бы дагадзіць мужу.
35 Але гэта я кажу дзеля вашай жа карысці — не дзеля таго, каб накінуць на вас пятлю, а каб вы добрапрыстойна і бесперапынна былі пры Госпадзе, не адхіляючыся.
36 Калі ж хто лічыць непрыстойным для сваёй дачкі-дзяўчыны, каб яна, будучы у сталым узросце, заставалася так, той няхай робіць, як хоча: не саграшыць; няхай такія выходзяць замуж.
37 Але хто цвёрда стаіць у сваім сэрцы, не маючы неабходнасці, мае тым не менш уладу над сваёю воляю, так і вырашыў у сваім сэрцы: захаваць сваю дачку-дзяўчыну, той добра зробіць.
38 Так што і той, хто аддае замуж сваю дачку-дзяўчыну, добра робіць, а той, хто не аддае замуж, яшчэ лепш робіць.
39 Жонка звязана [законам], пакуль жыве яе муж; калі ж муж памрэ, яна вольная выйсці замуж за каго хоча, толькі за таго, хто ў Госпадзе.
40 Але яна шчаслівейшая, калі застанецца так, паводле маёй думкі; а я думаю, што і я маю Духа Божага.

1 Коринфянам 7 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.