Читай и изучай

Библия » Пераклад Анатоля Клышкi

2 Коринфянам 12 глава

1 Даводзіцца хваліцца, хоць у гэтым няма карысці, і я перайду да з’явенняў і адкрыццяў Гасподніх.
2 Я ведаю чалавека ў Хрысце: чатырнаццаць гадоў таму назад (ці ў целе — не ведаю, ці па-за целам — не ведаю; Бог ведае) — такі чалавек быў узнесены да трэцяга неба.
3 І ведаю такога чалавека (ці ў целе, ці па-за целам — не ведаю; Бог ведае),
4 што быў узяты ў рай і чуў невымоўныя словы, якіх чалавеку нельга выказаць.
5 Такім чалавекам буду хваліцца, а сабою хваліцца не буду, хіба толькі [сваімі] немачамі.
6 Бо калі я захачу пахваліцца, то не буду неразумным, бо я скажу праўду; але я ўстрымліваюся, каб не падумаў хто пра мяне звыш таго, што бачыць і чуе ад мяне.
7 І каб я не ўзвышаўся з-за незвычайнасці адкрыццяў, мне было дадзена джала ў целе, анёл сатаны, каб ён біў мяне, каб я не ўзвышаўся.
8 Аб гэтым я тройчы прасіў Госпада, каб яно адстала ад мяне.
9 І Ён сказаў мне: «Даволі для цябе Маёй ласкі: бо [Мая] сіла здзяйсняецца ў слабасці». Таму найбольш ахвотна я буду хваліцца сваімі слабасцямі, каб жыла ўва мне сіла Хрыстова.
10 Таму я задаволены ў слабасцях, знявагах, нястачах, у ганеннях і ўцісках за Хрыста; бо калі я слабы, тады я дужы.
11 Я зрабіўся неразумным, [хвалячыся], вы прымусілі мяне. Бо вы павінны былі мяне рэкамендаваць; бо я ні ў чым не ўступаю звышапосталам, хоць я і нішто.
12 Ды вы і самі бачылі доказы майго служэння як Апостала ва ўсякай вытрываласці, у знаках, у цудах і сілах.
13 Бо ў чым вы былі пастаўлены ў горшае становішча ў параўнанні з астатнімі цэрквамі, апрача таго, я не быў вам у цяжар? Даруйце мне гэтую несправядлівасць!
14 Вось ужо трэці раз я гатовы прыйсці да вас, і я не буду вам у цяжар; бо я шукаю не вашага, а вас. Бо не дзеці павінны запасіць для бацькоў, а бацькі для дзяцей.
15 Я ж вельмі ахвотна буду траціць і сябе растрачу за вашы душы. Калі я вас усё мацней люблю, то буду менш любімы вамі?
16 Але няхай будзе так, я не абцяжарыў вас; але можа, калі б быў хітрым, я ўзяў бы вас падступствам.
17 Хіба я праз каго-небудзь, каго я пасылаў да вас, шукаў ад вас карысці?
18 Я прасіў Ціта і паслаў з ім брата. Ці меў Ціт ад вас выгаду? Ці не ў адным духу мы хадзілі? Ці не па адных слядах?
19 Вы даўно ўжо думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. Мы гаворым перад Богам у Хрысце; і ўсё гэта, улюбёныя, для вашага домаўладкавання.
20 Бо баюся я, як бы, прыйшоўшы, я не знайшоў вас не такімі, якімі хачу, і вы не знайшлі мяне не такім, якім хочаце; як бы не было разладу, зайздрасці, гневу, сварак, нагавораў, нашэптванняў, пыхлівасці, беспарадкаў,
21 каб, калі я прыйду зноў, не прынізіў мяне мой Бог перад вамі, і не аплакваў бы я многіх, што саграшылі раней і не пакаяліся ў нечысціне, распусце і разбэшчанасці, якія яны ўчынілі.

2 Коринфянам 12 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.