Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
2 Коринфянам 9 глава
1 Бо што да служэння святым мне залішне пісаць вам;
2 бо я ведаю вашу гатоўнасць, якой хвалюся вамі перад македонцамі — што Ахаія падрыхтавана з мінулага года, і ваша рупнасць падахвоціла большасць з іх.
3 Але я паслаў братоў, каб наша пахвала аб вас не аказалася пустою ў гэтым сэнсе, каб, як я казаў, вы былі падрыхтаванымі,
4 каб, калі прыйдуць са мной македонцы і знойдуць вас непадрыхтаванымі, мы — не кажучы пра вас — не асароміліся ў гэтай упэўненасці.
5 Дык я палічыў патрэбным папрасіць братоў, каб яны выйшлі да вас раней і загадзя падрыхтавалі ваша раней абяцанае дабраславенне, каб яно, такім чынам, было гатовае як дабраславенне, а не як вымаганне.
6 Але вось што: хто скупа сее, той скупа і сажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
7 Кожны, як вырашыў у сэрцы, няхай дае не з жалю або з прымусу; бо таго, хто радасна дае, любіць Бог.
8 І Бог мае сілу памножыць усялякую ласку для вас, каб вы, маючы ва ўсім заўсёды ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсялякую добрую справу,
9 як напісана: «Ён раскідаў; ён даў убогім; яго праведнасць застаецца навек».
10 А Той, Хто дае насенне сейбіту і хлеб для яды, дасць вам насенне і прымножыць ваша насенне, і павялічыць плады вашай праведнасці.
11 Ва ўсім вы ўзбагачаецеся дзеля ўсялякай шчодрасці, якая праз нас творыць падзяку Богу,
12 таму што выкананне гэтага служэння не толькі папаўняе нястачу ў святых, але і багатае многімі падзякамі Богу.
13 Бачачы сведчанне гэтага служэння, яны ўслаўляюць Бога за вашу пакорнасць вызнаванаму вамі Дабравесцю Хрыстову і за шчырую лучнасць з імі і з усімі,
14 і, молячыся за вас, яны прагнуць да вас, з-за бязмернай ласкі Божай у вас.
15 Падзяка Богу за Яго невымоўны дар!
2 Коринфянам 9 глава в переводах