Читай и изучай

Библия » Пераклад праваслаўнай царквы

2 Коринфянам 12 глава

1 Не карысна хвалíцца мне; бо я перайду да відзе́нняў і адкравенняў Гасподніх.
2 Ведаю чалавека ў Хрысце, што чатырна́ццаць гадоў назад — ці ў целе, не ведаю, ці не ў целе, не ведаю, Бог ведае, — узя́ты быў да трэцяга неба.
3 І ведаю пра гэтага чалавека — ці ў целе, ці не ў целе, не ведаю, Бог ведае, —
4 што ён быў узяты ў рай і чуў невымоўныя словы, якія чалавеку немагчыма выказаць.
5 Такім чалавекам буду хвалíцца; сабою ж не буду хваліцца, хіба́ толькі немачамі маімі.
6 Калі ж захачу пахваліцца, то не буду неразумным, бо скажу ісціну; але я ўстрымліваюся, каб хто не падумаў пра мяне звыш таго, што бачыць ува мне ці чуе ад мяне.
7 І каб я не ўзвыша́ў сябе з-за велічы адкравенняў, да́дзена мне джала ў плоць, ангел сатаны, каб мучыць мяне, каб я не ўзвыша́ў сябе.
8 Тройчы прасіў я Госпада пра тое, каб забраў яго ад мяне,
9 але Ён сказаў мне: «дастаткова табе благадаці Маёй, бо сіла Мая ў немачы здзяйсняецца». Дык вось, я больш ахвотна буду хвалíцца сваімі немачамі, каб жыла́ ўва мне сіла Хрыстова.
10 Таму я знаходжу задавальне́нне, будучы ў немачах, у крыўдах, у няста́чах, у гане́ннях, ва ўціску дзеля Хрыста, бо калі я нямоглы, тады я моцны.
11 Я дайшоў да неразумнасці, хва́лячыся, — вы мяне прыму́сілі. Бо вам нале́жала хвалíць мяне, таму што я ні ў чым не маю недахопу ў параўнанні з тымі вышэйшымі Апосталамі, хоць я і нішто:
12 уласцівасці ж Апостала былí вы́яўлены перад вамі ва ўсёй цярплівасці, у знаме́ннях, і цудах, і сілах.
13 Дык чаго вам не хапа́ла ў параўнанні з астатнімі цэрквамі, хіба толькі таго, што сам я не стаў цяжа́рам для вас? Прабачце мне гэтую віну.
14 Вось, трэці раз я гатовы прыйсці да вас, і не буду цяжа́рам для вас, бо я шукаю не вашага, а вас. Таму што не дзеці павінны назапа́шваць маёмасць для бацькоў, а бацькі для дзяцей.
15 Я ж вельмі ахвотна буду траціць і буду сябе растра́чваць дзеля душ вашых, нягледзячы на тое, што, вельмі любячы вас, я менш любімы.
16 Дапусцім, было так: я не абцяжарваў вас, але, будучы хітрым, я падманам браў з вас.
17 Хіба праз каго-небудзь з тых, каго я пасылаў да вас, я нечым карыстаўся ад вас?
18 Я папрасіў Ціта і паслаў разам з ім брата: ці ж скарыстаўся чым ад вас Ціт? хіба не ў адным духу мы дзейнічалí хіба не аднымі шляхамі хадзілі?
19 Зноў думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся́ Мы перад Богам, у Хрысце гаворым, а ўсё, узлю́бленыя, дзеля вашага настаўлення.
20 Таму што баюся, каб, прыйшоўшы да вас, я не знайшоў вас такімі, якімі не хачу, таксама каб і вы не знайшлі мяне такім, якім не хочаце: каб не было спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, паклёпаў, нагавораў, пыхі, бязладдзяў,
21 каб зноў, калі прыйду, не прынізіў мяне Бог мой у вас і каб не аплакваць мне многіх, якія саграшылі раней і не пакаяліся ў нечыстаце, і блудзе, і распусце, што яны ўчынілі.

2 Коринфянам 12 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.