Читай и изучай

Библия » Пераклад Васіля Сёмухі

1 Паралипоменон 12 глава

1 І гэтыя таксама прыйшлі да Давіда ў Сэкелаг, калі ён яшчэ хаваўся ад Саўла, сына Кісавага, і былі з адважнікаў, якія дапамагалі ў бітве.
2 Узброеныя лукам, і тыя, што кідалі праваю і леваю рукою камяні і стралялі стрэламі з лука, — з братоў Саўла, ад Веньяміна:
3 галоўны Ахіезэр, за ім Ёас, сыны Шэмаі, з Гівы; Езіел і Фэлэт, сыны Азмавэта: Бэраха і Егу з Анатота;
4 Ішманія Гавааніцянін, адважнікі з трыццаці і начальнік над трыццацьцю; Ерамія, Яхазііл, Ёханан і Ёзавад з Гедэры;
5 Элузай, Ерымот, Вэалія, Шэмарыя, Сафатыя Харытыянін;
6 Элкана, Ішыяху, Азарыл, Ёэзэр і Ёшавам, Карэяне;
7 і Ёэла і Зэвадыя сыны Ерахама, з Гэдора.
8 І з Гадыцян перайшлі да Давіда ва ўмацаваньне, у пустыню людзі мужныя, ваяўнічыя, узброеныя шчытом і дзідай; твары ільвіныя — твары іхнія, і яны шпаркія, як сарны ў горах.
9 Галоўны Эзэр, другі Авадыя, трэці Эліяў,
10 чацьвёрты Мішмана, пяты Ерамія,
11 шосты Атай, сёмы Эліел,
12 восьмы Ёханан, дзявяты Элзавад,
13 дзясяты Ерамія, адзінаццаты Махбанай.
14 Яны з сыноў Гадавых узначальцы ў войску: меншы над сотняю, і большы над тысячаю.
15 Вось яны перайшлі Ярдан у першы месяц, калі ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.
16 Прыйшлі таксама і з сыноў Веньямінавых і Юдавых ва ўмацаваньне да Давіда.
17 Давід выйшаў насустрач ім, і сказаў ім: калі зь мірам прыйшлі вы да мяне, каб дапамагаць мне, дык хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб падступна перадаць мяне ворагам маім, тым часам як няма заганы на руках маіх, дык хай бачыць Бог бацькоў нашых і рассудзіць.
18 І абняў дух Амасая, узначальцу трыццацёх, і сказаў ён: мір табе, Давідзе, і з табою, сыне Есэеў; мір табе і мір памочнікам тваім; бо памагае табе Бог твой. Тады прыняў іх Давід і паставіў на чале войска.
19 І з племя Манасіінага перайшлі да Давіда, калі ён ішоў зь Філістымлянамі на вайну супроць Саўла, але не дапамагаў ім, бо ўзначальцы Філістымскія, параіўшыся, адаслалі яго, кажучы: на нашую галаву ён пяройдзе да гаспадара свайго Саўла.
20 Калі ён вяртаўся ў Сэкелаг, тады перайшлі да яго з Манасіян: Аднах, Ёзавад, Едыяэл, Міхаіл, Ёзавад, Элігу і Цыльтай, тысячнікі ў Манасіян.
21 І яны дапамагалі Давіду супроць полчышчаў, бо ўсе гэта былі людзі адважныя і былі правадыры ў войску.
22 Так з кожным днём прыходзілі да Давіда на дапамогу да таго, што ягонае рушэньне зрабілася вялікае, як рушэньне Божае.
23 Вось лічба галоўных у войску, якія прыйшлі да Давіда ў Хэўрон, каб перадаць яму царства Саўлавае, па слове Гасподнім:
24 сыноў Юдавых, якія носяць шчыт і дзіду, было шэсьць тысяч васямсот гатовых да вайны;
25 з сыноў Сімяонавых, людзей адважных, у войску было сем тысяч і сто;
26 з сыноў Лявііных чатыры тысячы шасьцьсот;
27 і Ёдай, князь ад племя Аарона, і зь ім тры тысячы сямсот;
28 і Садок, мужны юнак, і род ягоны, дваццаць два начальнікі;
29 з сыноў Веньямінавых, братоў Саўлавых, тры тысячы, — але яшчэ многія зь іх трымаліся дома Саўлавага;
30 з сыноў Яфрэмавых дваццаць тысяч васямсот людзей мужных, людзей знакамітых у родах сваіх;
31 з паўкалена Манасіінага васямнаццаць тысяч, якія выкліканы былі паіменна, каб пайсьці ўцараваць Давіда;
32 з сыноў Ісахаравых людзі разумныя, якія ведалі, што калі належала рабіць Ізраілю, — іх было дзьвесьце галоўных, і ўсе браты іхнія трымаліся слова іхняга;
33 з племя Завулонавага гатовых да бітвы, узброеных усякаю ваеннаю зброяй, пяцьдзясят тысяч, у страі, аднадушных;
34 з племя Нэфталімавага тысяча правадыроў і зь імі трыццаць сем тысяч з шчытамі і дзідамі;
35 з племя Данавага гатовых да вайны дваццаць восем тысяч шасьцьсот;
36 ад Асіра воінаў, гатовых да бітвы, сорак тысяч;
37 з-за Ярдана, ад племя Рувімавага, Гадавага, і паўплемя Манасіінага, сто дваццаць тысяч, з усялякай воінскай зброяй.
38 Усе гэтыя воіны, у страі, ад шчырага сэрца прыйшлі ў Хэўрон уцараваць Давіда над усім Ізраілем. Ды і ўсе іншыя Ізраільцяне былі аднадушныя, каб паставіць царом Давіда.
39 І прабылі там у Давіда тры дні, елі і пілі, бо браты іхнія прыгатавалі ім;
40 ды і блізкія да іх, нават да племя Ісахаравага, Завулонавага і Нэфталімавага, прывозілі ўсё страўнае на аслах, і вярблюдах, і мулах, і валах: муку, смоквы і разынкі, і віно, і алей, і буйнога і дробнага быдла мноства, бо радасьць была Ізраілю.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.