Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Иакова 2 глава

Вера не зважае на асобу1 Браты мае, не зважаючы на асобы, майце веру ў Езуса Хрыста, нашага Пана хвалы.
2 Бо калі на сход ваш прыйдзе чалавек з залатым пярсцёнкам, у бліскучым адзенні, і ўвойдзе таксама бедны ў бруднай вопратцы,
3 і вы паглядзіце на апранутага ў бліскучае адзенне, і скажаце яму: «Ты сядай тут, на добрае месца», а беднаму скажаце: «Ты стань там ці сядай тут, каля падножжа майго»,
4 то ці ж не робіце адрознення між вамі самімі і не становіцеся суддзямі са злымі думкамі?
5 Паслухайце, мае ўмілаваныя браты. Ці ж не бедных свету выбраў Бог як багатых вераю і спадкаемцаў Валадарства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго?
6 А вы пагардзілі бедным. Ці не багатыя прыгнятаюць вас, ці не яны цягнуць вас у суды,
7 ці не яны ганьбяць добрае імя, якім вы названы?
8 Калі аднак выконваеце каралеўскі закон паводле Пісання: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе», — добра робіце.
9 Калі ж зважаеце на асобы, то чыніце грэх, а Закон асуджае вас як злачынцаў.
10 Бо кожны, хто захоўвае ўвесь Закон, а зграшыў у нечым адным, становіцца вінаватым ва ўсім.
11 Бо той, хто сказаў: “Не чужалож”, — сказаў таксама: “Не забівай”. Дык калі ты не чужаложыш, але забіваеш, становішся парушальнікам Закону.
12 Гаварыце і чыніце так, як тыя, хто мае быць асуджаны паводле закону свабоды.
13 Бо суд без міласэрнасці чакае таго, хто не чыніў міласэрнасці. Міласэрнасць вышэйшая за суд.
Вера без учынкаў — мёртвая14 Якая карысць, браты мае, калі нехта кажа, што мае веру, а ўчынкаў не мае? Ці можа вера збавіць яго?
15 Калі брат ці сястра знаходзяцца ў галечы, не маючы штодзённай ежы,
16 а нехта з вас скажа ім: «Ідзіце ў спакоі, грэйцеся і насычайцеся», але не дасць ім неабходнага для цела, то якая з гэтага карысць?
17 Так і вера без учынкаў мёртвая сама па сабе.
18 Але нехта скажа: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі». Пакажы мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру маімі ўчынкамі.
19 Ты верыш, што ёсць адзін Бог? Добра робіш. Злыя духі таксама вераць і дрыжаць!
20 Але ці хочаш ведаць, пусты чалавеча, што вера без учынкаў мёртвая?
21 Ці не праз учынкі быў апраўданы айцец наш Абрагам, калі прынёс свайго сына Ісаака на ахвярнік?
22 Ты бачыш, што вера супрацоўнічала з яго ўчынкамі і дзякуючы ўчынкам вера ўдасканалілася.
23 Так споўнілася Пісанне, якое кажа: «Абрагам паверыў Богу, і гэта залічылася яму як справядлівасць», і ён быў названы сябрам Божым.
24 Бачыце, што чалавек апраўдваецца праз учынкі, а не толькі праз веру.
25 Таксама і Рахаб, распусніца, ці ж не ўчынкамі была апраўдана, калі прыняла пасланцоў і адправіла іх іншай дарогай.
26 Бо, як цела без духу мёртвае, так і вера мёртвая без учынкаў.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.