Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Римлянам 14 глава

Злітаванне над слабымі ў веры1 Слабога ў веры прымайце не дзеля спрэчак аб поглядах.
2 Бо хтосьці верыць, што можна есці ўсё, а слабы есць гародніну.
3 Хто есць, няхай не дакарае таго, хто не есць. І хто не есць, няхай не асуджае таго, хто есць, бо яго прыняў Бог.
4 Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром ён стаіць або падае. І будзе стаяць, бо мае Бог моц паставіць яго.
5 Хтосьці адрознівае дзень ад дня, а для кагосьці кожны дзень аднолькавы. Няхай кожны застанецца пры сваім меркаванні.
6 Хто адрознівае дні, робіць гэта для Пана. І хто есць, для Пана есць, бо дзякуе Богу. І хто не есць, для Пана не есць ды дзякуе Богу.
7 Ніхто з нас не жыве для сябе, і ніхто не памірае для сябе.
8 Бо калі жывём, то жывём для Пана, калі ж паміраем — для Пана паміраем. Таму ці жывём, ці паміраем, мы належым Пану.
9 Бо дзеля гэтага Хрыстус і памёр, і ажыў, каб панаваць і над памерлымі, і над жывымі.
10 А ты чаму асуджаеш свайго брата? І чаму пагарджаеш сваім братам? Усе мы станем перад судовым пасадам Бога.
11 Бо напісана: «Паколькі Я жыву, — кажа Пан, — перада Мною схіліцца кожнае калена, і кожны язык будзе вызнаваць Бога».
12 Так кожны з нас адкажа за сябе перад Богам.
13 Не будзем жа больш судзіць адзін аднаго, але глядзіце лепш, каб не даваць брату прычыны для спатыкнення ці спакусы.
Не будзь згаршэннем для брата14 Я ведаю і перакананы ў Пану Езусе, што нішто само па сабе не з’яўляецца нячыстым, але становіцца нячыстым для таго, хто лічыць што-небудзь нячыстым.
15 Калі ж твой брат сумуе праз страву, то ты ўжо жывеш не паводле любові. Не губі сваёй страваю таго, за каго памёр Хрыстус!
16 Таму няхай не зневажаецца вашае дабро!
17 Бо Валадарства Божае — гэта не ежа і піццё, але справядлівасць, спакой і радасць у Духу Святым.
18 Хто ў гэтым служыць Хрысту, той падабаецца Богу і ў пашане ў людзей.
19 Таму будзем шукаць таго, што служыць спакою і ўзаемнаму збудаванню.
20 Дзеля ежы не знішчай справы Божай! Усё чыстае, але становіцца кепскім, калі чалавек, які есць, прычыняецца да чыйгосьці спатыкнення.
21 Добра не есці мяса, не піць віна і не рабіць таго, што прычыняецца да спатыкнення твайго брата.
22 Веру, якую маеш, май для сябе перад Богам. Шчаслівы, хто не асуджае сябе ў тым, што прымае.
23 Хто ж, спажываючы, сумняваецца, асуджае сябе, бо паступае нязгодна з верай, а ўсё, што не паводле веры, — грэх.

Римлянам 14 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.