Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Римлянам 15 глава

Абавязак моцных у веры1 Мы, моцныя, павінны насіць немачы слабых, а не дагаджаць самім сабе.
2 Кожны з нас няхай дагаджае бліжняму дзеля дабра і збудавання.
3 Бо і Хрыстус не дагаджаў сабе, але, як напісана: «Знявагі тых, хто зневажае цябе, упалі на мяне».
4 А што напісана было раней, напісана дзеля нашага навучання, каб мы праз цярплівасць і суцяшэнне з Пісання мелі надзею.
5 А Бог цярплівасці і суцяшэння няхай учыніць вас аднадумцамі паміж сабою паводле Езуса Хрыста,
6 каб вы аднадушна, аднымі вуснамі праслаўлялі Бога і Айца Пана нашага Езуса Хрыста.
7 Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстус прыняў вас дзеля хвалы Божай.
8 Бо кажу, што Хрыстус стаўся слугою абразання дзеля праўды Божай, каб пацвердзіць абяцанні, дадзеныя айцам,
9 каб язычнікі маглі праслаўляць Бога за міласэрнасць, як напісана: «За гэта буду славіць Цябе сярод язычнікаў і спяваць імені Твайму».
10 І яшчэ кажа: «Узвесяліцеся, язычнікі, з народам Яго».
11 А таксама: «Хваліце Пана, усе язычнікі, і слаўце Яго, усе народы».
12 Ісая таксама кажа: «З’явіцца корань Есэя і ўстане, каб валадарыць над народамі; на Яго будуць спадзявацца язычнікі».
13 Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усялякай радасцю і спакоем у веры, каб вы праз моц Духа Святога абагаціліся надзеяй.
ЗАКАНЧЭННЕМісія Паўла14 Я сам упэўнены ў вас, браты мае, што і вы поўныя дабрыні, напоўненыя ўсялякім пазнаннем і можаце настаўляць адзін аднаго.
15 Я ж напісаў вам крыху смялей, нібы нагадваючы вам пра дадзеную мне ад Бога ласку,
16 дзякуючы якой я магу быць слугою Езуса Хрыста для язычнікаў і выконваць святарскае служэнне для Божага Евангелля, каб гэтае прынашэнне язычнікаў, асвячанае Духам Святым, было годна прынятае.
17 Таму я магу ганарыцца ў Езусе Хрысце перад Богам.
18 Бо не адважуся сказаць нешта, чаго Хрыстус праз мяне не ўчыніў дзеля паслухмянасці язычнікаў, словам і ўчынкам,
19 сілаю знакаў і цудаў, сілаю Духа Божага. Так што Евангелле Хрыста пашырана мною ад Ерузалема і навокал аж да Ілірыі.
20 Таму я стараўся абвяшчаць Евангелле там, дзе яшчэ не было вядома імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,
21 але як напісана: «Каму не абвяшчалася пра Яго, убачаць; і тыя, хто не чуў, зразумеюць».
Намер Паўла наведаць Рым22 Таму многае мне перашкаджала прыйсці да вас.
23 Цяпер жа нішто ўжо не затрымлівае мяне ў гэтых ваколіцах. Я, даўно жадаючы прыйсці да вас,
24 як толькі накіруюся ў Іспанію, спадзяюся, праходзячы, пабачыцца з вамі, і вы праведзяце мяне туды, як толькі крыху нарадуюся вамі.
25 Цяпер жа я збіраюся ў Ерузалем служыць святым,
26 бо Македонія і Ахая пастанавілі выказаць лучнасць са святымі ў Ерузалеме, якія церпяць нястачу.
27 Так пастанавілі, бо вінаватыя ім. Калі ж язычнікі сталі саўдзельнікамі ў іх духоўных дабротах, то павінны паслужыць ім таксама і ў матэрыяльных.
28 Выканаўшы гэтае і даставіўшы ім пад пячаццю гэты плод, пайду праз вас у Іспанію.
29 Ведаю, што, калі прыйду да вас, то прыйду ў поўні благаслаўлення Хрыстовага.
30 Малю вас, браты, праз Пана нашага Езуса Хрыста і праз любоў Духа, дапамагаць мне малітвамі за мяне да Бога,
31 каб уратавацца мне ад няверных у Юдэі, і каб служэнне маё ў Ерузалеме было добра прынята святымі,
32 каб мне паводле Божай волі ў радасці прыйсці да вас і адпачыць з вамі.
33 А Бог спакою няхай будзе з усімі вамі. Амэн.

Римлянам 15 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.