Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

2 Коринфянам 13 глава

Заключныя настаўленні1 Ужо трэці раз прыходжу да вас: вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзіцца кожнае слова.
2 Я гаварыў раней, калі быў у вас другі раз, і цяпер, калі далёка, паўтараю тым, якія раней зграшылі, і ўсім астатнім, што, калі зноў прыйду, не пашкадую.
3 Вы шукаеце доказу, што праз мяне гаворыць Хрыстус, які не бяссільны перад вамі, але моцны ў вас.
4 Хоць Ён быў укрыжаваны праз бяссілле, але жыве дзякуючы моцы Божай. Мы таксама бяссільныя ў Ім, але будзем жыць разам з Ім дзякуючы моцы Божай у вас.
5 Выпрабоўвайце саміх сябе, ці вы трываеце ў веры? Саміх сябе правярайце. Ці вы не ведаеце, што Езус Хрыстус у вас? А можа, вы нягодныя?
6 Спадзяюся, што вы даведаецеся, што мы годныя.
7 Молімся да Бога, каб вы не рабілі ніякага зла. Не для таго, што мы паказаліся годнымі, але каб вы рабілі дабро, а мы былі як нягодныя.
8 Мы нічога не можам рабіць супраць праўды, толькі дзеля праўды.
9 Таму радуемся, калі мы слабыя, а вы моцныя. Аб гэтым і молімся, аб вашай дасканаласці.
10 Дзеля гэтага я і пішу гэтае, каб, будучы сярод вас, не паступіў сурова паводле ўлады, якую даў мне Пан для будавання, а не для руйнавання.
ЗАКАНЧЭННЕНаказы, прывітанні і заключныя пажаданні11 Урэшце, браты, радуйцеся, будзьце дасканалымі, суцяшайцеся, будзьце аднадумцамі, жывіце ў спакоі, і Бог любові і спакою будзе з вамі.
12 Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
13 Ласка Пана Езуса Хрыста і любоў Бога, і еднасць Духа Святога з усімі вамі.

2 Коринфянам 13 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.