Читай и изучай

Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Филиппийцам 4 глава

Заклік да дасканалага жыцця1 Таму, мае ўмілаваныя браты, па якіх сумую, радасць і вянец мой, так трывайце ў Пану, умілаваныя!
2 Прашу Эводзію і Сынтыхею быць аднадумцамі ў Пану.
3 Таксама і цябе прашу, блізкі сябра, дапамагай ім, бо яны змагаліся за Евангелле разам са мною і разам з Клементам ды іншымі маімі супрацоўнікамі, імёны якіх упісаны ў кнігу жыцця.
4 Радуйцеся заўсёды ў Пану. Яшчэ раз кажу: радуйцеся!
5 Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка.
6 Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і просьбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя жаданні перад Богам.
7 І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе.
8 Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце.
9 Чаму навучыліся, і што прынялі, і пачулі, і ўбачылі ўва мне, тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі.
Падзяка за клопат10 Я вельмі ўзрадаваўся ў Пану, што вы зноў клапоціцеся пра мяне. Вы і раней клапаціліся, але вам неставала нагоды.
11 Кажу гэта не таму, што маю патрэбу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсць.
12 Я ўмею быць і ў прыніжэнні, умею быць і ў дастатку; я прывучыўся да ўсяго: і насычацца, і галадаць, і быць у дастатку, і цярпець нястачу.
13 Усё магу ў тым, хто мяне ўзмацняе.
14 Аднак вы добра зрабілі, раздзяліўшы са мною маё цярпенне.
15 Ведаеце таксама вы, філіпяне, што ў пачатку абвяшчэння Евангелля, калі я выйшаў з Македоніі, ніводная супольнасць, апроч вас адных, не далучылася да мяне ў справе давання і прыняцця.
16 Вы таксама некалькі разоў дасылалі мне ў Тэсалоніку, калі я быў у патрэбе.
17 Кажу не таму, што шукаю дару, але шукаю плёну, які памнажаецца на вашую карысць.
18 Я атрымаў усё і маю празмерна. Я забяспечаны ўсім, атрымаўшы ад Эпафрадыта дасланае вамі — салодкі водар, ахвяру прыемную, якая падабаецца Богу.
19 А мой Бог няхай задаволіць усялякую вашую патрэбу паводле свайго багацця ў хвале ў Езусе Хрысце.
20 Богу ж і Айцу нашаму хвала на векі вечныя. Амэн.
Заключныя прывітанні21 Прывітайце кожнага святога ў Хрысце Езусе. Вітаюць вас усе браты, якія тут са мною.
22 Вітаюць вас усе святыя, а найбольш тыя, што з дому цэзара.
23 Ласка Пана нашага Езуса Хрыста з духам вашым. Амэн.

Филиппийцам 4 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.