Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

1 Паралипоменон 12 глава

1 І гэтыя прышлі да Давіда да Цыклаґу, як ён яшчэ хаваўся ад Саўлы Кішанка, і былі з харобрых, што памагалі ў бітве.
2 Узброеныя лукам, праваю і леваю рукою пушчалі каменьне і стралялі стрэламі з луку, — з братоў Саўлавых, ад Веняміна:
3 Галоўны Агіезэр, за ім Ёаш Шэмаёнкі з Ґівеі; Езель а Пелет Азмавефенкі; Бераха а Егу з Анафову;
4 Ішмая Ґівеонянін, харобры з трыццацёх і над трыццацьма; Ярэма а Ягазель а Ёганан а Ёзавад із Ґедэры;
5 Елузай а Ерымоф а Веаля а Шэмара а Шэфата Гаруфянін;
6 Елкана а Ішшаг а Азарэль а Ёезэр а Яшовеам, — Корычы;
7 І Ёела, і Зэвада Ерогамёнкі, з Ґедору.
8 І з Ґадзічаў перайшлі да Давіда да гораду на пустыню, людзі гоі, адважныя дужасілы-ваеўнікі, узброеныя шчытам а лукам; віды іх — віды лявіныя, і яны борздыя бы сэрны на горах:
9 Езэр галоўны, Овада другі, Еляў трэйці,
10 Мішманна чацьверты, Ярэма пяты,
11 Афай шосты, Елель сёмы,
12 Ёганан восьмы, Елзавад дзявяты,
13 Ярэма дзясяты, Махбанай адзінанцаты.
14 Гэтыя із сыноў Ґадовых былі галавамі ў войску: адзін із найменшых быў над сотняю і найбольшы — над тысячаю.
15 Гэта тыя, што перайшлі Ёрдан першага месяца, як ён выступае зь берагоў сваіх, і разагналі ўсіх, што жылі ў далінах на ўсход і захад.
16 І прышлі із сыноў Веняміновых а Юдзіных да ўмацаваньня да Давіда.
17 Давід вышаў наўпярэймы ім і сказаў ім: «Калі зь мірам прышлі вы да мяне, памагчы імне, то хай будзе ў мяне з вамі адно сэрца; а калі дзеля таго, каб ізрадна аддаць мяне варагом маім, дарма што няма гану на руках маіх, то хай бача Бог айцоў нашых і рассудзе».
18 І абняў Дух Амасая, галаву трыццацёх, і сказаў ён: «Супакой табе, Давідзе, і з табою, Есёнку! супакой табе і супакой памачніком тваім! бо памагае табе Бог твой». І прыняў іх Давід, і пастанавіў іх на чале вяткаў.
19 І з плямені Манасавага перайшлі да Давіда, як ён ішоў ізь Пілішчанмі на вайну супроці Саўлы, але не памагаў ім, бо вайводцы Пілісцкія, парадзіўшыся, адаслалі яго, кажучы: «На нашу галаву ён пярэйдзе да спадара свайго Саўлы».
20 Як ён пайшоў да Цыклаґу, тады перайшлі да яго з Манасічаў: Аднаг а Ёзавад а Едзяель а Міхайла а Ёзавад а Елігу а Цылефай, — тысячнікі ў Манасічаў.
21 І яны памагалі Давіду супроці вяткаў, бо ўсі гэта былі гоі і былі вайводцамі ў войску.
22 Гэтак кажнага дня прыходзілі да Давіда на помач, ажно табар ягоны стаў вялікім, як табар Божы.
23 І гэта лік галоваў, узброеных да войска, каторыя прышлі да Давіда да Гэўрону, каб перадаць яму каралеўства Саўлава, подле слова СПАДАРОВАГА:
24 Сыноў Юдзіных, шчыт а дзіду носячых, шэсьць тысячаў а асьмісот, узброеных да вайны.
25 Із сыноў Сымонавых дужасілаў у войску было сем тысячаў а сту;
26 Із сыноў Левавых чатыры тысячы а шасьцьсот;
27 І Егояда, валадар Ааронавічаў, і зь ім тры тысячы а сямсот;
28 І Садок, мужны дзяцюк, і дом айцоў ягоных дваццаць а двух вайводцаў.
29 Із сыноў Веняміновых, братоў Саўлавых, тры тысячы, — але дагэтуль бальшыня іх моцна сьцераглі дом Саўлаў;
30 Із сыноў Яхрэмавых дваццаць тысячаў а асьмісот людзёў мужных, людзёў славутых у родах сваіх;
31 З паў плямені Манасавага асьмінанцаць тысячаў, каторыя выгуканы былі наймя, каб пайсьці ўстанавіць Давіда за караля;
32 Із сыноў Іссасхаровых, каторыя цямілі часы, каб ведаць, што мае рабіць Ізраель, — іх было дзьвесьце галоўных, і ўсі браты іхныя йшлі за словам іхным;
33 Із Завулонавага выходзячых да войска, гатовых на вайну з усялякімі ваеннымі снадзямі, пяцьдзясят тысячаў, каторыя маглі дзяржаць лад, няхісьлявага сэрца;
34 Зь Неффалімовага тысяча вайводцаў; зь імі трыццаць сямёх тысячаў із шчытамі а дзідамі;
35 З Дановага гатовых да вайны дваццаць асьмёх тысячаў а шасьцьсот;
36 Ад Ашэра вояў да войска выходзячых, гатовых на вайну, сараку тысячаў;
37 Зза Ёрдану ад плямені Рувінавага а Ґадовага а паў плямені Манасавага — сто дваццацёх тысячаў, з усялякімі ваеннымі снадзямі да бітвы.
38 Усі гэтыя ваюны, што маглі дзяржаць лад, прышлі із шчырым сэрцам да Гэўрону, устанавіць Давіда за караля над усім Ізраелям. І ўсі засталыя Ізраяляне былі аднаго сэрца, каб устанавіць Давіда за караля.
39 І былі ў Давіда там тры дні, елі а пілі, бо браты іхныя прыгатавалі ім;
40 І таксама блізкія да іх, аж да Іссасхаровага, а Завулонавага а Наффалімовага, прывозілі хлеб на аслох а на вярблюдох а на мулах а на буйным статку, ежу, муку, саладжэнікі, фіґі а пучкі разынкаў а віно а аліву а валы а авечкі — множасьць, бо радасьць была ў Ізраелю.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.