Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

1 Паралипоменон 28 глава

1 І зьбер Давід да Ерузаліму ўсіх князёў Ізраельскіх, князёў плямёнаў а князёў аддзелаў, што служылі каралю радоўкаю, а князёў над тысячамі а князёў над сотнямі а князёў над усім меньням а статкам каралёвым а над сынамі ягонымі, зь легчанцамі а харобрымі а з усімі дужасіламі.
2 І стаў кароль Давід на ногі свае, і сказаў: «Паслухайце мяне, браты мае а людзе мой! было ў мяне на сэрцу пастанавіць дом супакою скрыні змовы СПАДАРОВАЕ і казульку Богу нашаму, і я прыгатаваўся да будоўлі.
3 Але Бог сказаў імне: "Не станаві дому імені Майму, бо ты людзіна ваёўная й разьліваў кроў".
4 І абраў, адылі, СПАДАР, Бог Ізраеляў, мяне з усёга дому айца майго, быць каралём над Ізраелям вечна; бо Ён абраў Юду за дзяржаўцу, а з дому Юды дом айца майго, а із сыноў айца майго зычыў мяне ўстанавіць за караля над усім Ізраелям;
5 І з усіх сыноў маіх, — бо шмат сыноў імне даў СПАДАР, — Ён абраў Салямона, сына майго, сядзець на пасадзе каралеўства СПАДАРОВАГА над Ізраелям,
6 І сказаў імне: "Салямон, сын твой, ён пастанове дом Мой а панадворкі Мае, бо Я абраў яго Сабе за сына, і Я буду яму айцом;
7 І ўмацую каралеўства ягонае на векі, калі ён будзе кажначасна паўніць расказаньні Мае а суды Мае, як дагэтуль".
8 Дык цяпер перад ачыма ўсяго Ізраеля, збору СПАДАРОВАГА, і ў вушы Бога нашага кажу: дзяржыце а вызукайце ўсі расказаньні СПАДАРА, Бога свайго, каб вы дзяржалі гэтую добрую зямлю і просьле сябе пакінулі на спадак сыном сваім на векі.
9 І ты, Салямоне, сыну мой, знай Бога, айца свайго, і служы Яму з дасканальным сэрцам і ахвотнаю душою, бо СПАДАР соча ўсі сэрцы й разумее ўсі творы думак. Калі будзеш шукаць Яго, знойдзеш; але калі пакінеш Яго, Ён кіне цябе назаўсёды.
10 Глядзі ж цяпер, як СПАДАР абраў цябе пастанавіць дом на сьвятыню, мацуйся й рабі».
11 І даў Давід Салямону, сыну свайму, зразу сеняў а дамоў іх а скарбніцаў іх а верхніх пакояў іх а нутраных пакояў іх а дому ласкіўчыненьня
12 А зразу ўсяго, што было ў духу ў яго, панадворкаў дому СПАДАРОВАГА а ўсіх пакояў навокал, скарбніцаў дому Божага а скарбніцаў пасьвячанага,
13 Таксама сьвятарскіх а левіцкіх радоў, і на ўсю службовую работу дому СПАДАРОВАГА, і на ўсе службовае судзьдзе ў доме СПАДАРОВЫМ,
14 І золата вагою на залатыя рэчы, на ўсі снадзі кажнага спосабу службы, на ўсі снадзі срэбныя вагою, на ўсі снадзі кажнага роду службы;
15 Таксама вагою на залатыя сьветачы й на іх лянпы залатыя вагою, на кажны сьветач а на лянпы яго, і на сьветачы срэбра вагою, на сьветач а на лянпы яго, подле службы кажнага роду сьветача.
16 І вагою золата на сталы хлябоў Выкладу на кажны стол, і таксама срэбра на сталы срэбныя,
17 І на відзёлкі, і крапільніцы, і на місы золата чыстага, і на чары залатыя вагою на кажную чару, і на чары срэбныя вагою на кажную чару,
18 І на аброчнік кадзеньня шчырага золата вагою, і на зрабеньне цялежак херуваў, што распушчалі свае крылы і пакрывалі скрыню змовы СПАДАРА.
19 «Усе, — ды ў пісаньню ад рукі СПАДАРОВАЕ, — Ён даў імне ўцяміць усе спаўненьне тае зразы».
20 І сказаў Давід Салямону, сыну свайму: «Мацуйся й будзь адважны, ня бойся а не палохайся; бо СПАДАР Бог, Бог мой, з табою, не адступе ад цябе й не пакіне цябе, пакуль ня скончыцца ўся работа службы дому СПАДАРОВАГА.
21 І, во рады сьвятароў а Левітаў да ўсялякае службы дому Божага. І з табою ў усялякай службе кажны ахвотнік, здольны да ўсялякае службы; і князі, і ўвесь люд пад загадаю тваёю».
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.