Библия » Пераклад Яна Станкевіча
1 Паралипоменон 3 глава
1 Гэтыя былі сынове Давідавы, што нарадзіліся ў яго ў Гэўроне: пяршак Амнон, ад Агіноамы Ізрэелянкі; другі — Данель, ад Авіґаілы Кармілянкі;
2 Трэйці — Аўсалом, сын Маахі, дачкі Фалмая, караля Ґешурскага; чацьверты — Адоня, сын Гаґґіфін;
3 Пяты — Сэфата, ад Авіталы; шосты Іфрэам, ад Еґлаі, жонкі ягонае, —
4 Шасьцёх нарадзілася ў Гэўроне; гаспадарстпаваў жа ён там сем год і шэсьць месяцаў; а трыццаць тры гады гаспадарстваваў у Ерузаліме.
5 А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерузаліме: Шымеа а Шоваў а Нафан а Салямон, чатырох ад Бат-Шуы Амміелішкі;
6 Іўгар а Елішама а Еліфелет
7 А Ноґаг а Нефеґ а Яфа
8 А Елішама а Еляда а Еліфелет — дзевяцёх.
9 Гэта ўсі сынове Давідавы, апрача сыноў ад мамошак. Сястра іхная Тамара.
10 І сын Салямонаў Рэговоам; Авія, сын ягоны; Аса, сын ягоны; Ясапат, сын ягоны;
11 Ёрам, сын ягоны; Огазя, сын ягоны; Ёаш, сын ягоны;
12 Амася, сын ягоны; Азара, сын ягоны; Ёфам, сын ягоны;
13 Агаз, сын ягоны; Газэка, сын ягоны; Манас, сын ягоны;
14 Амон, сын ягоны; Ёся, сын ягоны.
15 І сыны Ёсіны: пяршак Ёганан, другі Якім, трэйці Сэдэка, чацьверты Шалум.
16 І сыны Якімовы: Ехоня, сын ягоны; Сэдэка, сын ягоны.
17 І сыны Ехоніны: Асыр, Шэальфель, сын ягоны,
18 А Малкірам а Педая а Шэнацар, Екама, Гошама а Недава.
19 І сынове Педаіны: Зэруўвавель а Шымей; і сыны Зэруўвавелявы: Мешулам а Гананя, і Шэломіф, сястра іхная,
20 І Гашува, Огел а Берэха а Гасада, Юшаў-Гэсэд,
21 І сыны Гананіны: Пелата а Ісая; сынове Рэфаіны; сынове Арнанавы; сынове Овадзіны; сынове Шэханіны.
22 І сынове Шэханіны: Шэмая; і сынове Шэмаіны: Гаттуш а Іґеал а Бараг а Неара а Шафат, шасьцёх.
23 І сыны Неарыны: Елёенай а Гэзэка а Азрыкам, трох.
24 Сынове Елёеная: Годава а Еляшыў а Пелая а Аккуў а Ёганан а Дэлая а Анані, сямёх.
1 Паралипоменон 3 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча