Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 11 глава

1 І прыбыў Рэговоам да Ерузаліму, і згукаў з дому Юдзінага а Веняміновага сто асьмідзясят тысячаў выборных вояў, каб ваяваць із Ізраелям і зьвярнуць каралеўства Рэговоаму.
2 І было слова СПАДАРОВА да Шэмаі, чалавека Божага, кажучы:
3 «Скажы Рэговоаму Салямоненку, каралю Юдэйскаму, і ўсяму Ізраелю ў Юдэі а Веняміне, кажучы:
4 "Гэтак кажа СПАДАР: ’Ня ўзыходзьце й не ваюйце з братамі сваімі; зьвярніцеся кажны да дому свайго, бо ад Мяне было гэта’"». Яны паслухалі слоў СПАДАРОВЫХ, і зьвярнуліся з паходу на Еровоама.
5 Рэговоам жыў у Ерузаліме, і збудаваў абаронныя месты ў Юдэі;
6 І збудаваў Бэтлеем а Ефам а Фекою
7 А Вефцур а Сохо а Адулам
8 А Ґаф а Марэшу а Зыф
9 А Адораім а Лахіш а Азэку
10 А Цору а Айялон а Гэўрон, месты ўмацаваныя, што ў Юдзе а Веняміне.
11 І ўмацаваў ён гарады, і ўстанавіў у іх вайводцаў, і склады еміны а алівы а віна,
12 І ў кажным асобным месьце злажыў шчыты а дзіды, і дужа іх умацаваў, маючы на сваім баку Юду а Веняміна.
13 І сьвятары й Левіты, што па ўсёй зямлі Ізраельскай, станавіліся да яго з усіх канцоў сваіх;
14 Бо пакінулі Левіты перадмесьці свае а дзяржавы свае, і прышлі да Юдэі а да Ерузаліму, бо аддаліў іх Еровоам а сыны ягоныя ад сьвятарства СПАДАРОВАГА,
15 І прызначыў у сябе сьвятароў да ўзвышшаў а да казлоў а да цялят-бычкоў, каторыя ён зрабіў.
16 А за імі з усіх плямёнаў Ізраелявых, што пасьвяцілі сэрцы свае, шукаць СПАДАРА, Бога Ізраелявага, прыходзілі да Ерузаліму абракаць СПАДАРУ, Богу айцоў сваіх.
17 І ўмацавалі яны каралеўства Юдзіна, і пасілілі за тры гады Рэговоама Салямоненка, бо хадзілі дарогаю Давідаваю а Салямонаваю гэтыя тры гады.
18 І ўзяў сабе Рэговоам за жонку Магалафу, дачку Ерымофа Давідзёнка, і Авігаілу, дачку Елява Есянка.
19 І яна нарадзіла яму сыноў: Еуша а Шэмару а Загама.
20 Просьле яе ён узяў Мааху Аўсаломішку, і яна нарадзіла яму Авію а Аттая а Зызу а Шелофіма.
21 І любіў Рэговоам Мааху Аўсаломішку болей за ўсі жонкі а мамошкі свае; бо ён меў асьмінанцаць жонак і шасьцьдзясят мамошак, і нарадзіў дваццаць восьмі сыноў і шасьцьдзясят дачок.
22 І прызначыў Рэговоам Авію, сына Маашынага, за начэльніка над братамі ягонымі, каб устанавіць яго за караля.
23 І дзеяў разумна і разьмясьціў усіх сыноў сваіх па ўсіх землях Юдзіных а Веняміновых, да ўсіх абаронных местаў, і даў ім шмат еміны, і пазнаходзіў шмат жонак.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.