Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 13 глава

1 Асьмінанцатага году дзяржавы Еровоама загаспадарстваваў Авія над Юдаю.
2 Тры гады ён гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Міхая Урэлішка, з Ґівы. І была вайна ўв Авіі зь Еровоамом.
3 І наснудзіў Авія на вайну войска, што складалася зь людзёў харобрых, з чатырыста тысячаў выборных чалавекаў; а Еровоам вышаў супроці яго на вайну з асьмісот тысячаў чалавекаў, выборных, харобрых.
4 І стаў Авія на версе гары Цэмараімскае аднае з гораў Яхрэмавых, і сказаў: «Паслухайце мяне, Еровоаме а ўсі Ізраяляне!
5 Ці ня ведаеце вы, што СПАДАР, Бог Ізраеляў, даў каралеўства Давіду над Ізраелям навекі, яму а сыном ягоным — змоваю солі?
6 Але ўзьняўся Еровоам Невацёнак, слуга Салямона Давідзёнка, і збунтаваўся супроці спадара свайго.
7 І зьберліся да яго пустыні, сынове веляла і ўмацаваліся супроці Рэговоама Салямоненка; Рэговоам жа быў малады а лентага сэрца, і ня вытрываў супроці іх.
8 І цяпер вы думаеце вытрываць супроці каралеўства СПАДАРОВАГА ў руццэ сыноў Давідавых, і вас вялікая множасьць, і з вамі залатыя цяляты, каторыя Еровоам зрабіў вам за багоў.
9 Ці ня вы выгналі сьвятароў СПАДАРОВЫХ, сыноў Ааронавых, і Левітаў, і нарабілі сьвятароў падобна да народаў земляў? Хто прыходзе да пасьвячэньня свайго зь цялём-бычком а ізь сяма баранамі, можа быць сьвятаром таму, хто ня Бог.
10 Але што да нас — СПАДАР Бог наш, і мы не пакінулі Яго, і СПАДАРУ служаць сьвятарове, сынове Ааронавы, і Левітаве на сваім занятку.
11 І кадзяць яны СПАДАРУ, абракаюць усепаленьні кажнае раніцы й кажнага вечара й пахнючае кадзіла, і выкладаюць хлеб на чыстым стале, і залаты сьветач а лянпы, каб гарэлі кажнага вечара; бо мы дзяржым загаду СПАДАРА, Бога свайго, а вы пакінулі Яго.
12 І вось, у нас на чале Бог, і сьвятарове Ягоныя, каб трубіць супроці вас. Сынове Ізраелявы! не ваюйце із СПАДАРОМ, Богам айцоў сваіх, бо не адзяржыце дасьпеху».
13 І Еровоам загадаў засадзе зайсьці адзаду ім, так што быў сьпераду Юдэяў, а засада адзаду іх.
14 І азірнуліся Юдэі, і вось, ім бітва сьпераду й адзаду; і загаласілі яны да СПАДАРА, а сьвятарове затрубілі ў трубы.
15 І гукнулі Юдэі; і, як гукнулі мужы Юдэйскія, Бог паразіў Еровоама а ўсіх Ізраялян перад відам Авіі а Юды.
16 І ўцякалі сынове Ізраелявы ад Юдэяў, і аддаў іх Бог у рукі іхныя.
17 І Авія, і люд ягоны паразілі іх вялікаю паразаю: і пала забітых у Ізраелю пяцьсот тысячаў чалавекаў выборных.
18 І ўкарыліся сынове Ізраелявы таго часу, і былі дужыя сынове Юдзіны, бо здаваліся на СПАДАРА, Бога айцоў сваіх.
19 І гнаўся Авія за Еровоамам, і ўзяў у яго месты: Бэт-Эль а местачкі яго, і Ешану а местачкі яе, і Ефрон а местачкі яго.
20 І не падужэў ужо Еровоам за дзён Авііных. І паразіў яго СПАДАР, і ён памер.
21 Авія ж умацаваўся; і ўзяў сабе чатырнанцаць жонак, і нарадзіў дваццаць двух сыноў і шаснанцаць дачок.
22 І засталыя справы Авііны, і дарогі ягоныя, і мовы ягоныя апісаны ў зьясьненьню прарокі Ідды.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.