Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

2 Паралипоменон 22 глава

1 І ўстанавілі жыхары Ерузаліму за караля Агазю, найменшага сына ягонага, замест яго, бо ўсіх старшых пабіла вятка, што прыходзіла з Арабамі да табару, і загаспадарстваваў Агазя, сын Егорама, караля Юдэйскага.
2 Дваццаць два гады было Агазю, як загаспадарстваваў, і адзін год гаспадарстваваў у Ерузаліме; імя маці ягонае Афаля Омрышка.
3 Ён таксама хадзіў дарогамі дому Агавовага, бо маці ягоная была парадніцаю яму рабіць нягодна.
4 І рабіў ён благое ў ваччу СПАДАРОВЫМ, падобна да дому Агавовага, бо яны былі яму параднікі, па сьмерці айца ягонага, на згубу яму.
5 Подле рады іхнае ён таксама пайшоў ізь Егорамам Агавёнкам, каралём Ізраельскім, на вайну з Газаелям, каралём Арамскім, да Рамофу Ґілеадзкага. І ранілі Арамляне Ёрама,
6 І зьвярнуўся ён да Ізраелю лячыцца ад ранаў, каторыя яму зрабілі ў Раме, як ён ваяваў із Газаелям, каралём Арамскім. І Агазя Егораменак, кароль Юдэйскі, прышоў даведацца Ёрама Агавёнка да Ізраелю, бо гэты быў хворы.
7 І ад Бога гэта было на згубу Агазі, што ён прышоў да Ёрама; бо, прышоўшы, ён вышаў зь Егорамам супроці Егу Німшанка, каторага памазаў СПАДАР на выгубленьне дому Агавовага.
8 Як Егу ўчыніў суд над домам Агавовым, тады ён знайшоў князёў Юдэйскіх і братанічаў Агазіных, што служылі Агазі, і забіў іх.
9 І ён шукаў Агазі, і схапілі яго, як ён хаваўся ў Самары, і прывялі яго да Егу, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: «Ён сын Ясапатаў, каторы шукаў СПАДАРА з усёга сэрца свайго». І дом Агазін ня меў сілы дзяржаць ужо каралеўства.
10 Бо Афаля, маці Агазіна, абачыўшы, што памер сын ейны, устала й выгубіла ўсе каралеўскае насеньне дому Юдзінага.
11 Але Егошавеаф, дачка каралёва, узяла Еаша Агазёнка, і ўкрала яго з памеж забіваных каралеўскіх сыноў, і памясьціла ў спальні яго а няньку ягоную; і гэткім парадкам Егошавеаф, дачка караля Егорама, жонка Егояда сьвятара, сястра Агазіна, схавала Ёаша ад Афалі, і яна не забіла яго.
12 І быў ён у іх, у доме Божым, хаваны шэсьць год; Афаля ж гаспадарствавала ў зямлі.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.