Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Притчи 11 глава
1 Хвальшывая вага — агідна СПАДАРУ, але супоўны камень — любата Яму.
2 Прыйдзе пыха, і прыйдзе сорам, але ізь сьціплымі — мудрасьць.
3 Беззаганнасьць пасьцівых будзе весьці іх, але папсаванасьць выступнікаў зьнішча іх.
4 Багацьце не даець карысьці ў дзень гневу, але справядлівасьць вывальняе ад сьмерці.
5 Справядлівасьць беззаганных раўнуе дарогу іхную, але ў нягоднасьці сваёй паваліцца нягодны.
6 Справядлівасьць пасьцівых вывальняе іх, але нягоднасьць выступнікаў злове іх.
7 Як нягодны чалавек памірае, спадзева загіне, і надзея несправядлівых гіне.
8 Справядлівы вывальнены зь немарасьці, і луча нягодны замест яго.
9 Вуснамі падлыжніка гіне прыяцель ягоны, але ведаю справядлівага будзе вывальнены.
10 З дасьпеху справядлівых цешыцца места, і як гінуць нягодныя — вяселіцца.
11 Дабраславенствам пасьцівых места павышаецца, але вуснамі нягодных бурыцца,
12 Хто грэбуе прыяцелям сваім; у тога не стаець розуму, але людзіна разумная маўчыць.
13 Язычнік адкрые тайну, але верны дух пакрывае справу.
14 Ідзе няма парадаў, люд упадае, але помач ад шмат параднікаў.
15 Ліха будзе таму, хто паручыўся за чужніка, але бясьпечны, хто ненавідзе рукаемства.
16 Пасьцівая жонка заховуе пасьцівасьць, а дужы заховуе багацьце.
17 Дзее добра душы сваёй людзіна міласэрная, але немарасьце цела свае неміласьціўны.
18 Нягодны робе ашукаю работу, але сяўбіт справядлівасьці — праўдзівая заплата.
19 Справядлівасьць да жыцьця, а хто жанецца за ліхам — да свае сьмерці.
20 Агіда СПАДАРУ крутадушныя сэрцам, але зычлівасьць Яго да пасьцівых у дарозе сваёй.
21 Можна паручыцца, што ліхадзей ня будзе непакараны, насеньне ж справядлівых будзе вывальнена.
22 Залатая жуковіна ў лычу сьвіньні — харошая жонка без разважнасьці.
23 Жаданьне справядлівых — адно дабро, спадзева нягодных — гнеў.
24 Ё шчодры, і дадаецца яму, а другі лішне ашчадны, адылі галее.
25 Дабрадзейная душа ўесца; і хто даець піць, таму дадуць.
26 Хто задзержуе збожжа, таго клінець люд; але дабраславенства на галаву таго, хто прадаець.
27 Хто ўлегліва шукае дабра, шукае зычлівасьці; але хто шукае ліха, да тога яно прыйдзе.
28 Хто спадзяецца на свае багацьце, упадзець; але, як зяленіва, справядлівыя заквітуць.
29 Хто бурае дом свой, таму спадзець вецер, і дурны будзе слугою мудраму сэрцам.
30 Плады справядлівага — дзерва жыцьця, і мудры прыдбаець душы.
31 Вось, справядлівы будзе мець адплату на зямлі, пагатове нягоднік а грэшнік.
Притчи 11 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча