Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Притчи 12 глава

1 Хто любе навучаньне, любе веду; але хто ненавідзе вымаўкі, тый недасьціпны.
2 Добры адзержуе зычлівасьць ад СПАДАРА, але чалавека нягоднага Ён засуджае.
3 Ня ўладзіцца чалавек нягоднасьцяй, але карэнь справядлівых непахісны.
4 Малайчына жонка — карона мужу свайму, але ганьбячая — гніцьцё ў касьцёх ягоных.
5 Думкі справядлівых — права, парады нягодных — ашука.
6 Словы нягодных цікуюць на кроў, але вусны пасьцівых выбаўляюць іх.
7 Нягодныя перакулены, і няма, але дом справядлівых будзе стаяць.
8 Пахваляць людзіну подле розуму яе, але крутадушным сэрцам пагрэбуюць.
9 Каго ўлегцы маюць, і ў яго ё слуга, тый лепшы за хвалька патрабуючага хлеба.
10 Справядлівы бачлівы на жыцьцё статку свайго, а нутр нягодных неміласьціўны.
11 Хто робе зямлю сваю, насыціцца хлебам, але йдучаму за дзяньгубамі не стаець розуму.
12 Нягодны жадае пасіленьня ад благіх, але карэнь справядлівых родзе.
13 Благі спатыкнецца на выступак вуснаў, але справядлівы выйдзе зь бяды.
14 З плоду вуснаў людзіна насыціцца дабром, і праца рук людзіны зьвернецца да яе.
15 Дарога дурнога простая ў ваччу ягоным; але хто слухае рады, тый мудры.
16 Гнеў дурнога таго ж дня ведамы, але разумны не зважае на ўраз.
17 Хто дыхае вернасьцяй, кажа справядлівасьць; але сьветка хвальшывая — ашуку,
18 Лапатун, як выцень мяча, але язык мудрых леча.
19 Вусны праўды трываюць на векі, але язык манлівы на часіну.
20 Ашука ў сэрцу тых, што задумляюць ліха, але параднікі супакою радуюцца.
21 Нічога благога ня стрэне справядлівага, але нягодныя напоўняцца клопатам.
22 Агіда СПАДАРУ манлівыя вусны, але тыя, што абходзяцца верна — упадабаньне Яму.
23 Разважны чалавек хавае веданьне, але сэрца дурнога агалашае дурноту.
24 Рука ўлеглівых будзе мець уладу, але лентыя будуць даньнікамі.
25 Смутак на сэрцу людзіны цягне яе далоў, але добрае слова вяселе.
26 Справядлівы мае перавагу над прыяцелям сваім, але дарога нягодных зводзе іх.
27 Лены чалавек не сьпячэць упаляванага, але маемасьць чалавека ўлеглівага дарагая.
28 На дарозе справядлівасьці — жыцьцё, і кірунак яе ня знае сьмерці.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.