Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Екклесиаст 12 глава
1 І памятуй Стварыцеля свайго за дзён маладосьці свае, пакуль ня прышлі цяжкія дні, і не насталі гады, празь якія ты скажаш: «Нямаш імне любаты ў іх»;
2 Пакуль не зацьмелі сонца а сьветла а месяц а гвезды, ані булакі не зьвярнуліся па дажджу;
3 У дзень, калі задрыжаць дамаверы, і скрывяцца дужасілы, і мелючыя перастануць, бо іх мала, і пацямнеюць выглядаючыя з акна;
4 І замкнёныя дзьверы будуць ад вуліцаў, як і змоўкне гук жорнаў; і ўстануць на крык птушкі, і будуць паніжаны гукі песьняў;
5 Таксама будуць баяцца вышыняў і страхаў на дарогах; і мігдаль заквіціць, і казельчык пацяжэе; і шчэзьне зычаньне, бо людзіна адыходзе да вечнага дому свайго, і плачучыя абходзяць вуліцы;
6 Аж пакуль срэбны ланцуг ня скволее, і залатая чара не патрышчыцца, і жбан не разаб’ецца ля жарала, і ня зломіцца кола ў студні.
7 І абернецца парахно ў зямлю, як яно было, а дух зьвернецца да Бога, Каторы быў даўшы яго.
8 Марнасьць марнасьцяў, сказаў Казаньнік, усе марнасьць.
9 Апрача тога, што Казаньнік быў мудры, ён вучыў яшчэ люд веды. Ён уважаў, скумаў, склаў шмат прыказяў.
10 Казаньнік стараўся знайсьці жаданыя словы, і напісаў пасьціва словы праўды.
11 Словы мудрых падобныя да дзідаў, і да ўбітых гваздоў падобныя словы складаньнікаў; даны ад адзінага пастыра.
12 Звыш усёга гэтага, сыну мой, сьцеражыся: складаць шмат кнігаў — няма канца і шмат занятку — стома целу.
13 Канец усяго паслухаем: бойся Бога й расказаньні Ягоныя дзяржы, бо ў гэтым усе чалавеку;
14 Бо кажны ўчынак Бог прывядзець на суд, кажную патайную рэч, добрая яна ці благая.
Екклесиаст 12 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча