Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Екклесиаст 2 глава

1 Я сказаў у сэрцу сваім: «Хадзі ж цяпер, я спрабую цябе веселатою, наглядзіся на дабрыню»: і вось, гэта таксама марнасьць.
2 Празь сьмех я сказаў «Дурнота!» і празь веселату: «Што даець яна?»
3 Я прабаваў у сэрцу сваім цешыць віном цела свае, а сэрца свае ўводзіць у мудрасьць, няцца й дурноты, пакуль не абачу, што добрае сыном людзкім, што рабілі б яны пад нябёсамі ў ліках дзён жыцьця свайго.
4 Я ўчыніў вялікія справы: пастанавіў сабе дамы, пасадзіў сабе вінішчы,
5 Уладзіў сабе гароды а сады, і пасадзіў дзервы ўсялякае садавіны ў іх;
6 Зрабіў сабе копані водаў, каб навадняць гаі, ідзе растуць дзервы;
7 Прыдбаў слугаў а нявольнікі, і чэлядзь была ў мяне; і былі ў мяне таксама стады буйнога й драбнога статку — балей, чымся ў вусіх, былых перад імною ў Ерузаліме;
8 Зьбер сабе таксама срэбра а золата і асаблівы скарб із каралёў а краінаў; замеў сабе пяюноў а пяюльлі і раскошы сыноў людзкіх — караліцу а караліцы;
9 Значыцца, я быў вялікі і ўзьвялічыўся болей за ўсіх, былых перад імною ў Ерузаліме; таксама мудрасьць мая была з імною.
10 І чаго б не прасілі вочы мае, я не задзержаваў ад іх; не адмаўляў сэрцу свайму ніякае радасьці, бо сэрца мае цешылася з усяе гарапашнасьці мае; і гэта было маёй дзеляй з усяе гарапашнасьці мае.
11 І глянуў я на ўсі работы свае, што зрабілі рукі мае, і на гарапашнасьць, што я дазнаваў робячы: і вось, усе марнасьць а немарасьць духа, і няма перавагі пад сонцам.
12 І зьвярнуўся я пабачыць мудрасьць і шал а дурноту; бо што можа зрабіць тый, што прыходзе па каралю, на тое, што ўжо зроблена?
13 І абачыў я, што ё перавага мудрасьці над дурнотаю, як перавага сьвятліні над цямнотаю;
14 У мудрага вочы ў галаве ягонай, а дурны ходзе ў цямноце. І пазнаў я, таксама я, што адна прыгода прыгаджаецца ўсім ім.
15 І сказаў я ў сэрцу сваім: «Як прыгодзіцца неразумнаму, так прыгодзіцца й імне: дык нашто ж я быў мудрэйшы?» І сказаў я ў сэрцу сваім, што гэта таксама марнасьць;
16 Бо мудрага ня будуць памятаваць вечна, як, і неразумнага; у прыйдучыя дні ўсе чыста забудзецца, і як памрэць мудры, так памрэць неразумны.
17 І зьненавідзіў я жыцьцё; бо ліхая імне справа, спраўляная пад сонцам, бо ўсе марнасьць а немарасьць духа.
18 І зьненавідзіў я ўсю гарапашнасьць сваю, што я рабіў пад сонцам; бо я пакіну яе чалавеку, што будзе просьле мяне.
19 І хто ведае, будзе ён мудры ці дурны? ён, адылі, будзе мець уладу над усёй маёй гарапашнасьцяй, што я рабіў, і паказаў сябе мудрым пад сонцам. Гэта таксама марнасьць.
20 Дык я абярнуўся, каб абезнадзеіць сэрца свае з усяе гарапашнасьці, што я меў пад сонцам;
21 Бо бывае чалавек, што працуе з мудрасьцю, зь ведаю а ўменьням, прымеж тога людзіне, што не працавала ў тым, мае аддаць яе на дзель. Гэта таксама марнасьць а вялікае ліха.
22 Бо што будзе чалавеку з усяе гарапашнасьці, зь немарасьці сэрца свайго, што ён рабіў пад сонцам?
23 Бо ўсі дні ягоныя — болі а гнеў, а ўсі заняткі ягоныя, нават ночы, не супачывае сэрца ягонае. І гэта марнасьць.
24 Нічога няма лепшага людзіне, як есьці й піць і дазваляць душы сваёй бачыць дабро з гарапашнасьці свае. Таксама гэта бачыў я, што яно ад рукі Божае;
25 Бо хто можа есьці альбо хто можа чуць болей як я?
26 Бо людзіне, што добрая ў ваччу Бога, Ён даў мудрасьць а веду а радасьць; але грэшніку даець клопат зьбіраць а ашчаджаць, каб даць добраму перад Богам. Гэта таксама марнасьць а немарасьць духа.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.