Библия » Пераклад Яна Станкевіча
Авдий 1 глава
1 Відзень Аўдава. Гэтак кажа Спадар Едому: дзейкі мы чулі ад СПАДАРА, і пасол меж народаў пасланы: «Устаньце й станьма на бітву зь ім!
2 Вось, малым даў цябе меж народаў, цябе вельма ўлегцы замелі.
3 Гордасьць сэрца твайго зьвяла цябе, о жывучы ў раськепінах скалы, што на вышыні гаспода ягоная, што кажа ў сэрцу сваім: "Хто зьвядзець мяне на зямлю?"
4 Калі ўзвышшыся, як арол, і калі меж гвездаў заўеш сабе гняздо, стуль Я зьвяду цябе», — агалашае СПАДАР.
5 «Калі б злодзеі прышлі да цябе, калі б ночныя глабаньнікі, дык як быў бы ты загублены? Ці ня ўкралі б яны, колькі ім даволі? Калі б абіраньнікі віна прышлі да цябе, то ці не пакінулі б яны недабіркі?
6 Як мы вышукалі Ісава, і як раскрыліся схаваныя ягоныя!
7 Аж да граніцы прагналі цябе ўсі мужы змовы твае, ашукалі цябе, перамаглі цябе, каторыя былі ў міру з табою; тыя, што елі хлеб твой, расьцягнулі сеці пад табою, няма цямлівасьці ў яго.
8 Ці ня будзе таго дня, — агалашае СПАДАР, што Я загублю мудрых ізь Едому і цямлівасьць ад гары Ісавовае?
9 І зьлякаюцца дужасілы твае, Фемане, каб была адцята людзіна ад гары Ісавовае ўбіўствам.
10 За ўсілства тваё да брата твайго Якава пакрые цябе сорам, і ты будзеш адцяты на векі.
11 Таго дня, як ты стаяў насупроці, дня, як чужаземцы забралі ў палон маемасьць ягоную, і чужыя ўвыйшлі брамамі ягонымі і на Ерузалім кідалі на жэрабя, то й ты быў як адзін ізь іх.
12 І ты ня бачыў у дзень брата свайго, у дзень, калі ён стаў чужым; і ты ня меў цешыцца із сыноў Юдзіных у дзень загубы іх, ты ня меў павялічыць роту свайго ў дзень бяды.
13 Ты ня меў увыйсьці ў брамы люду Майго ў дзень няшчасьця іхнага, ня меў і ты глядзець на ліха ягонае ў дзень няшчасьця ягонага, ты ня меў выцягнуць рукі свае па маемасьць ягоную ў дзень няшчасьця ягонага;
14 Ты ня меў стаяць на ростанях, каб заскочыць дарогу ўцекачом ягоным, Ты ня меў перадаваць засталых ягоных у дзень бяды;
15 Бо блізкі дзень СПАДАРОЎ на ўсі народы: як ты зрабіў, будзе зроблена табе, адплата зьвернецца на галаву тваю;
16 Бо як вы п’янчыліся на сьвятой гары Маёй, так будуць заўсёды п’янчыцца ўсі народы і будуць піць а глытаць; і яны будуць, бы ня былі.
17 А на гары Сыёне будзе прытулішча, і будзе сьвятая; і дом Якаваў адзяржыць спадак свой.
18 І будзе дом Якаваў цяплом і дом Язэпаў — поламям, а дом Ісавоў — умецьцям: і запаляць іх, і пажаруць іх, і ня будзе астачы дому Ісавоваму», — бо СПАДАР кажа.
19 І спадзець паўднявым гара Ісавова, а даліне — Пілішчане; і спадзець поле Яхрэмскае й поле Самарскае, а Веняміну — Ґілеад.
20 І палону войска гэтага сыноў Ізраелявых спадуць Канааняне аж да Сарэфату, і палону Ерузаліму, што ў Сэфарадзе, спадуць месты паўднявыя.
21 І ўзыйдуць ратаваньнікі на гару Сыён, каб судзіць гару Ісавову, і будзе СПАДАРУ каралеўства.
Авдий 1 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча