Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

Аввакум 3 глава

1 Малітва Гавакука прарокі подле Шыґёноф.
2 СПАДАРУ! я пачуў ведамку Тваю, зьлякаўся. СПАДАРУ! справу Сваю сярод год ажыві, сярод год абясьці; у гневе ўспомні спагаду.
3 Бог ідзець ад Феману і Сьвяты — ад гары Паран. Сэля. Пакрыла нябёсы слава Ягоная, і хвалою Ягонаю напоўнілася зямля.
4 І яснасьць была, як сьвятліня; ён маў касулі, з рукі Свае выходзячыя, і там схоў сілы Ягонае.
5 Перад Ім ішла ліпучка, і жар ішоў перад нагамі Ягонымі!
6 Стаў — і памераў зямлю; глянуў — і спалохаў народы; і рассыпаліся вечныя горы, нахінуліся вечныя ўзгоркі; дарогі Ягоныя вечныя.
7 Я бачыў, што буданы Кушановы ў гару, дрыжэлі заслоны зямлі Мідзянскае.
8 Ці на рэкі гневаўся СПАДАР, ці на рэкі быў Твой палкі гнеў? абурэньне Тваё на мора, што Ты ехаў на конях Сваіх, цялежкі Твае былі спасеньням?
9 Лук Твой быў чыста аголены, подле прысягі пакаленьням, нават подле слова. Сэля. Ты раськяпіў зямлю цур’ямі.
10 Бачылі горы Цябе, яны дрыжэлі; паводка прайшла; глыбіні выдалі гук свой, высака паднялі рукі свае.
11 Сонца, месяц адзяржаліся на месцу сваім; пры сьвятліні стрэлаў Тваіх яны йшлі, пры зьзяньню зігцячае дзіды Твае.
12 У вабурэньню Ты ступаў па зямлі, у вабурэньню малаціў народы.
13 Ты вышаў на спасеньне люду Свайго, на спасеньне памазанца Свайго. Ты раніў галаву з дому нягодніка, агаляючы под аж па шыю. Сэля.
14 Ты прабіў кіямі Ягонымі галаву вайводцаў ягоных; яны ўзьняліся, як віхор, каб разьвеяць мяне, пацяшэньням іхным было, каб пажэрці беднага патай.
15 Ты ступаў пераз мора коньмі сваімі, пераз валы вялікіх водаў.
16 Як я пачуў, задрыжэў нутр мой, на гук затрымцелі вусны мае, гніцьцё ўвыйшло ў косьці мае, і пад імною калацілася; а я меў быць супакойны ў дзень бяды, як ён настане на люд гэты, уварвецца на іх ізь вяткаю.
17 Хоць бы фіґа не расквіцела ані было плоду віна, выраб алівы спракудзіўся, і полі не ўрадзілі еміны, авечкі былі выбіты з авечніку, і няма буйнога статку ў хлявох;
18 Я, адылі, буду цешыцца ў СПАДАРУ, буду весяліцца ў Богу спасеньня свайго.
19 СПАДАР — Сіла мая, і Ён зробе ногі мае, як аленія, і на вышынях маіх водзе мяне. Галоўнаму пяюну на струнных снадзях.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.