Читай и изучай

Библия » Пераклад Яна Станкевіча

От Марка 13 глава

1 І, як выходзіў Ён ізь сьвятыні, кажа Яму адзін із вучанікаў Ягоных: «Вучыцелю! глянь, што за вялікія камяні а што за вялікія хароміны!»
2 І Ісус, адказуючы, сказаў яму: «Бачыш гэтыя вялікія хароміны? Ніякім парадкам не застанецца тут каменя на каменю, што ня будзе ськінены далоў».
3 І, як Ён сядзеў на гары Аліўнай супроці сьвятыні, пыталіся ў Яго на адзіноце Пётра а Якаў а Яан а Андрэй:
4 «Скажы нам, калі гэта будзе, і якая пазнака, што неўзабаве ўсе гэта мае зьдзеяцца?»
5 І Ісус, адказуючы, пачаў казаць ім: «Глядзіце, каб ніхто вас ня ізьвёў.
6 Шмат хто прыйдзе ў імя Мае, кажучы: "Гэта Я"; і ізьвядуць шмат.
7 І як пачуеце праз войны а дзейкі праз войны, ня ўзрушайцеся, бо мусіць гэта быць; але яшчэ не канец.
8 Бо народ паўстане на народ, і гаспадарства на гаспадарства; і будуць трасеньні зямлі па розных месцах, і будуць галадові а замятні. Гэта пачатак трудненьняў.
9 Але ўважайце на сябе, бо будуць выдаваць вас на рады, і будуць біць у бажніцах, і перад дзяржаўцамі а каралямі станеце за Мяне, на сьветчаньне ім.
10 І ўсім народам уперад мае быць абешчана Евангеля.
11 І як прывядуць, выдаючы вас, не бядуйце загадзя, што вам казаць, ані разважайце, але што дана вам будзе тае гадзіны, тое кажыце, бо ня вы будзеце казаць, але Дух Сьвяты.
12 І выдасьць брат брата на сьмерць, і бацька дзяцё; і дзеці паўстануць на бацькоў, і зьдзеюць ім сьмерць.
13 і будуць ненавідзіць вас усі за імя мае. Хто вытрывае аж да канца, будзе спасёны.
14 Як жа абачыце агіду спусьценьня, менаваную Данелям прарокам, ідзе ня мае быць стаячую, (хто чытае, хай разумее), тады тыя, што ў Юдэі, няхай уцякаюць у горы;
15 А хто на страсе, няхай ня зыходзе да дому ані ўходзе ўзяць штоколечы з дому свайго;
16 І хто на полю, не зварачайся назад узяць адзецьце свае.
17 Бяда цяжарным а соячым тых дзён!
18 І маліцеся, каб уцекі вашы ня былі ўзімку.
19 Бо тых дзён будзе такое няшчасьце, якога ня было ад пачатку стварэньня, каторае стварыў Бог, аж дагэтуль, і ніяк ня будзе.
20 І калі б Спадар не скараціў тых дзён, то не ўратавалася б ніякае цела; але дзеля абраных, каторых Ён абраў, скараціў тыя дні.
21 І тады, калі хто скажа вам: "Гля, тут Хрыстос" або: "Гля, там"; ня верце.
22 Бо паўстануць хвальшывыя Хрысты а хвальшывыя прарокі, і пакажуць знакі а чудосы, каб спадмануць, калі льга, нават абраных.
23 Але ўважайце. Вось, Я наперад сказаў вам усе.
24 Тых жа дзён, просьле гэтае атугі, сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятліні свае;
25 І зоры нябёсныя будуць валіцца, і моцы нябёсныя захістаюцца.
26 І тады абачаць Сына Людзкога, у булакох прыходзячага ізь вялікаю моцаю а славаю.
27 І тады Ён пашлець ангілаў Сваіх, і зьбярэць абраных Сваіх із чатырох вятроў, ад найдальшае ўкраіны зямлі аж да найдальшае ўкраіны неба.
28 Вучыцеся падобнасьці зь фіґі: калі гольле яе ўжо мякчэе й пушчае лісьцё, то ведаеце, што лета блізка.
29 Дык таксама як абачыце, што гэта дзеецца, ведайце, што блізка, у дзьвярох.
30 Запраўды кажу вам, што ніяк ня мінець род гэты, як усе гэта станецца.
31 Неба й зямля мінуць, але словы Мае ня мінуць.
32 Але дня таго а гадзіны ніхто ня ведае, ані ангілы нябёсныя, ані Сын, адно Айцец.
33 Уважайце, ня сьпіце й маліцеся, бо ня ведаеце, калі будзе той час.
34 Як чалавек, што выходзе ў вялікую дарогу, каторы кідае дом свой, і даець уладу слугам сваім, і кажнаму работу ягоную і расказуе брамніку назіраць.
35 Дык будзьце чукавыя, бо ня ведаеце, калі прыйдзе дамовы гаспадар, увечары, ці а поўначы, ці пятухамі, ці нараніцы;
36 Каб, прышоўшы зьнецікі, не засьпеў вас сьпячых.
37 А што вам кажу, кажу ўсім: будзьце чукавымі».

От Марка 13 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.