Библия » Пераклад П. Татарыновіча
Римлянам 12 глава
1 Дык прашу вас, браты, на міласьць Боскую, аддавайце вашае цела ў ахвяру жывую, сьвятую, мілую Богу, на разумную службу вашу.
2 А не ўпадабняйцеся гэтаму сьвету, але пераіначцеся аднаўленнем розуму, каб дазналіся якой ёсьць воля Божая: што водле яе ёсьць добрае, што мілае, што дасканальнае.
3 Кажу бо, данаю мне лаксаю, ўсім з вас: ня думайце болей як трэба, але думайце ўмеру, водле надзеленага кажнаму ад Бога дару веры.
4 Бо як у вадным целе шмат маем складовых частак, а яны ня тую самую выконваюць дзейнасьць,
5 гэтак усе мы зьяўляемся адным целам у Хрыстусе, а паасобку — адзін другога сустаўныя часьціны.
6 А паводле надзеленай нам ласкі маем розныя дары: ці-то прароцтва ў дзялянцы веры,
7 ці-то службовасьці ў выконванні ўраду, ці-то навуковасьці ў навучанні, ці-то напаміну ў настаўлянні;
8 і гэтак вось: калі абдарваеш (субожынай), дык — у прастаце; калі старшынюеш, дык — рупліва; калі міласэрдзішся, дык — пагодна.
9 Любасьць ваша хай будзе бяз прытворства; брыдзьцеся благога, а гарнецеся якмага да дабра;
10 ўзаемна любецеся па-брацку, ў ветлівасьці адзін другога апераджайце;
11 у руплівасьці не слабейце, духам палайце; Усеспадару служэце;
12 пацяшайцеся надзеяй, будзьце ў горы цярплівымі, ў маліцьве вытрывалымі;
13 ў патрэбе сьвятых успаможнікамі, ў гасьціннасьці сусьціжнікамі.
14 Дабраслаўляйце прасьледуючых вас, багаслаўляйце, а не клянеце.
15 Радуйцеся з радуючыміся, плачце з плачучымі.
16 Будзьце міжсобку аднадумнымі, ня мудруючыся завысока, а хінецеся да пакорных; ня мройце надта аб самамудрасьці.
17 Нікому злом за зло не адплачвайце, але дбайце аб дабры ня толькі перад Богам, але і перад усімі людзьмі.
18 Калі магчыма ды калі гэта залежыць ад вас, будзьце з усімі людзьмі ў згодзе.
19 Ня мсьцеце, мілыя, самы за сябе, а пакіньце гэта гневу Божаму, напісана бо: Мне належыць помста і я адплачу — кажа Госпад. (Паўт. Пр. 32:35).
20 Але, каліб вораг твой быў галодны, накармі яго; каліб меў смагу, напаі яго: гэта бо робячы, ты вугальлё гарачае зьбярэш яму на голаў. (Прып. 25:21−22).
21 Не дайся злу перамагчы сябе, але зло дабром паконывай.
Римлянам 12 глава в переводах