Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

1 Коринфянам 9 глава

1 Ціж ня ёсьць я вольны? Ці я не Апостал? Ня відзеў Езуса Хрыстуса Усеспадара нашага? Ды ціж ня мой мазоль вы ў Богу?
2 Калі для іншых я не Апостал, то для вас аднак Апостал, вы бо доказ майго апостальства ў Богу.
3 Вось мая абарона перад тымі, што судзяць мяне:
4 няўжэ мы ня маем права есьці і піць?
5 Або мы ня маем права вясьці з сабою жанчыну, сястру, як і другія Апосталы й браты Усеспадаравы ды Кэфас?
6 Ці мо толькі мне і Барнабе ня можна не працаваць?
7 Хто калі ўласным коштам хадзіў у паход? Хто садзіць вінаграднік ды ня есьць пладоў яго? Або хто пасе статак ды ня жывіцца малаком статку?
8 Ці толькі палюдзку гавару гэта? Ціж і Закон не кажа гэтага?
9 Дык-жа ў Законе Майжэша напісана: Не завязвай роту валу малоцячаму (Паўт Пр. 25:4) Ці тут аб валох турбуецца Бог?
10 Ці канечне дзеля нас гэта гавора? Бо-ж дзеля нас напісана: араты павінен з надзеяй араць, а малацільнік — малаціць з надзеяй атрымання з умалоту спадзяванага.
11 Калі мы пасеялі ў вас духовае, дык штож вялікага, як пажнём у вас цялеснае?
12 Калі іншыя маюць у вас уладу, дык тым-болей чамуб ня мы? Аднак мы не карысталі з гэтага права, але цярпімо ўсё, каб ня спрычыніць якой перапоны Хрыстусавай Эванэліі.
13 Ціж няведаеце, што сьвятарачыя із сьвятыні жывяцца, а пры аўтары служачыя з аўтара частку маюць?
14 Гэтак і Госпад загадаў тым, што Эванэлію абвяшчаюць, з Эванэліі і жыць.
15 Але я нічога не выкарыстваў з гэтага й напісаў вось гэта не натое, каб так са мною было; мне бо лягчэй умерці, чым каб хто ударэмніў славу маю.
16 Бо абвяшчанне Эванэліі ня ёсьць мне прычынай славы, калі гэта зьяўляецца неабходнасьцю: гора мне, як Эванэліі не прапаведваўбы;
17 калі раблю гэта ўласнавольна, маю нагароду; каліж недабравольна, — выконваю толькі умоўленае паручэнне.
18 Дык жа штож тады мне нагарода? За тое, што абвяшчаючы Эванэлію, падаю дабравесьць аб Хрыстусе дарма, ня выкарыстваючы права майго ў Эванэліі.
19 Будучы ад усіх вольным, я стаўся слугою ўсім, каб прыдбаць іх болей:
20 для Юдэеў я стаўся як Юдэй, каб здабыць іх; для тых, што пад законам, я быў моў падзаконны — хоць пад законам ня быў — каб прыяднаць падзаконных;
21 для тых, што былі без закону — як беззаконны, (хоць ня быў бяз Божага Закону, але ў Законе Хрыстуса), каб прыцягнуць тых беззаконных.
22 Для немачных я быў моў немачны, каб здабыць і немачных. Для ўсіх я стаўся ўсім, каб усіх збавіць.
23 А ўсё гэта раблю для Эванэліі, каб стацца ейным удзейнікам.
24 Ціж ня ведаеце, што бягучыя на перагонках то ўсе бягуць, але нагароду дастае адзін? Дык бяжэцеж так, каб дастаць.
25 А кажны змагар ад усяго паўстрымоўваецца: яны, каб здабыць вянец нікчомы, а мы — нетлы.
26 Таму вось я й бягу не як навосьлеп, вяду кулачны бой не як куксаючы толькі паветра,
27 але ўтаймоўваючы ды ўпаслушняю цела маё, каб навучаючы другіх, сам ня стаўся зганьбеным.

1 Коринфянам 9 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.