Читай и изучай

Библия » Пераклад П. Татарыновіча

Ефесянам 1 глава

1 Павал з волі Божае Апостал Езуса Хрыстуса — сьвятым усім у Эфэзе й верным у Езусе Хрыстусе.
2 Ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Усеспадара Езуса Хрыстуса.
3 Дабраслаўлёны Бог і Айцец Усеўладара нашага Езуса Хрыстуса, які ўбагаславіў нас усякім духоўным багаслаўленствам нябесным у Хрыстусе;
4 выбраў бо ў Ім нас перад стварэннем сусьвету, каб сьвятымі быць нам і беззаганнымі перад Ім у любасьці;
5 прадназначыўшы нас на усынаўленне Сабе праз Езуса Хрыстуса з ласкавасьці волі свае,
6 на славу свае, ласкі якою абдарыў нас у любым сваім Сыне.
7 У Ім маем адкупленне ягонай крывёю, адпушчэнне грахоў, па шчодрасьці ласкі ягонай,
8 якою абдзяліў нас у поўні мудрасьці й развагі;
9 адкрыўшы нам тайніцу волі свае, водле свайго дабраўпадобнага задуму ў Ім:
10 каб, як настане поўня часаў, абнавіць усё ў Хрыстусе, тое, што ў небе, і тое, што на зямлі.
11 У Ім і мы сталіся лёсам выбранымі, дзеля вялічання хвалы ягонай, прызначаныя да гэтага пастановаю Таго, каторы дзее ўсё водле рады сваей волі:
12 мы, якія раней ужо спадзяваліся на Хрыстуса.
13 У Ім і вы, пачуўшы слова праўды — эванэлію вашага збаўлення — ды ўверыўшы ў Яго, былі назначаны пячацьцю абяцання, Святога Духа,
14 што ёсьць задаткам нашай спадчыны на вокуп набытку ды на вялікомленне славы ягонай.
15 Дзеля гэтага і я, пачуўшы аб вашай веры ў Езусе Усеўладару ды аб любасьці да ўсіх сьвятых,
16 не перастаю дзякаваць за вас Богу, спамінаючы ў маіх малітвах,
17 каб Бог Усеўладара нашага Езуса Хрыстуса, Айцец хвалы, даў вам духа мудрасьці ды адкрыцьця на пазнанне Яго,
18 і прасьвятліў зрок вашага сэрца, каб вы ведалі да якой надзеі вас паклікае й якое багацьце слаўнае спадчыны ягонай для сьвятых,
19 ды як бязьмерная веліч ягонага магуцтва ў нас, веручых праз дзеянне тае магутнае сілы ягонае,
20 якую зьдзейсьніў Ён у Хрыстусе, ускрасіўшы Яго з умерлых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе
21 вышэй за ўсякае князёўства і ўладу, і сілу, і гаспадараванне, ды ўсякае назовы, якаяб яна ні была, ня толькі ў гэтым вяку, але і ў будучым;
22 і ўсё падуладніў (спакарыў) пад стопы ягоныя, а яго самога вывышыў надусё, як Галаву Эклезіі,
23 што зьяўляецца ягоным целам і поўняю Таго, які ўсё ў-ва ўсіх дапаўняе.

Ефесянам 1 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.