Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

От Луки 10 глава

1 Пасьля ж гэтага абраў Госпад і другіх семдзясят (вучняў) і паслаў іх па двое перад Абліччам Сваім у кожнае места і мейсца, куды Сам меўся ісьці,
2 і казаў ім: жніва многа, а працаўнікоў мала, таму маліце Гаспадара жніва, каб выслаў працаўнікоў на жніво Сваё.
3 Ідзеце! Вось, Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
4 Ня бярыце (з сабой) ні мяшка, ні торбы, ні абутку, і нікога ў дарозе ня вітайце.
5 У які дом увойдзеце перш кажыце: мір дому гэтаму;
6 і сапраўды калі там будзе сын міру, то спачыне на ім мір ваш; а калі не, то да вас вернецца.
7 І ў тым доме заставайцеся, ешце і піце, што ў іх (ёсьць); бо працаўнік варты платы сваёй. Ня пераходзьце з дому ў дом.
8 І калі ў якое места прыйдзеце, і прыймуць вас, ешце, што вам пададуць.
9 І аздараўляйце ў ім хворых, і кажэце ім: наблізілася да вас Гаспадарства Бога.
10 А калі да якога места прыйдзеце і ня прыймуць вас, то выйшаўшы на вуліцы ягоныя скажыце:
11 і пыл, што прыстаў да нас зь места вашага абтрасаем вам; аднак (жа) ведайце тое, што наблізілась да вас Гаспадарства Бога.
12 Кажу ж вам, што Садому ў дзень той лягчэй будзе, чым месту таму.
13 Гора табе, Харазін! гора табе, Бэтсаіда! бо калі б у Тыры і Сідоне зьявіліся сілы, якія зьявіліся ў вас, (то яны) б даўно (ужо) пакаяліся, седзячы ў валасяніцы і попеле;
14 але Тыру і Сідону лягчэй будзе на судзе, чым вам.
15 І ты, Капэрнавум, што да неба ўзьнесены, да пекла будзеш зрынуты.
16 Хто слухае вас — Мяне слухае; і хто адрына́е вас — Мяне адрына́е; а хто адрына́е Мяне — адрына́е Таго, Хто паслаў Мяне.
17 Вярнуліся ж семдзясят з радасьцю, гаворачы: Госпадзе! і дэманы пакараюцца нам дзеля Імені Твайго.
18 Сказаў жа (Ён) ім: (Я) бачыў шата́на, які ўпаў зь неба, як маланка.
19 Вось (Я) даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў і на ўсю сілу варожую, і нішто ня пашкодзіць вам.
20 Аднак таму ня радуйцеся, што духі вам пакараюцца, а радуйцеся болей (з таго), што імёны вашыя запісаны на Нябёсах.
21 У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Слаўлю Цябе Тата, Госпадзе Неба і зямлі, што Ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў гэтае малым дзецям. Сапраўды Тата! бо такая была добрая воля (Твая) перад Абліччам Тваім.
22 І, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мне перададзена Бацькам Маім, і Хто ёсьць Сын, ня ведае ніхто, акрамя Бацькі, і Хто ёсьць Бацька, (ня ведае ніхто), акрамя Сына, і каму Сын хоча адкрыць.
23 І, зьвярнуўшыся да вучняў асобна, сказаў: шчасьлівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце;
24 бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі ўбачыць тое, што вы бачыце, і ня ўбачылі, і пачуць тое, што вы чуеце, і ня пачулі.
25 І вось устаў нейкі законьнік, спакушаючы Яго і гаворачы: Настаўнік! Што зрабіўшы ўнаследую жыцьцё вечнае?
26 Ён жа сказаў яму: у Законе што напісана? Як чытаеш?
27 Ён жа, адказаўшы, сказаў: узьлюбі Госпада Бога твайго ад усяго сэрца твайго і ад усёй душы тваёй, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім розумам тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.
28 (Ісус) жа сказаў яму: правільна (ты) адказаў; рабі гэтае, і будзеш жыць.
29 Ён жа, жадаючы сябе апраўдаць, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
30 Адказаўшы ж Ісус сказаў: нейкі чалавек ішоў із Ярузаліму да Ярыхону і папаўся рабаўнікам, каторыя зьняўшы зь яго вопратку і зьбіўшы (яго) пайшлі, пакінуўшы (яго) паўмёртвым.
31 Выпадкова ж адзін сьвятар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма.
32 Таксама ж і лявіт, апынуўшыся на тым мейсцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы (яго), прайшоў міма.
33 А нейкі самарац, праяжджаючы, наблізіўся да яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся,
34 і, падыйшоўшы, перавязаў ягоныя раны, паліваючы алей і віно; (і) пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў заезд і паклапаціўся аб ім;
35 а на другі дзень, ад’яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: дагледзі яго, і тое, што выдасі балей, я пры вяртаньні маім заплачу табе.
36 (Як) здаецца табе, каторы з гэтых трох стаўся бліжнім таму, хто папаўся да грабежнікаў?
37 Ён жа сказаў: той, хто ўчыніў міласэрнасьць да яго. Тады сказаў яму Ісус: ідзі і ты рабі гэтак.
38 І сталася, як яны былі ў дарозе, і Ён зайшоў у адно сяло. Жанчына ж адна, па імені Марта, прыняла Яго ў дом свой.
39 І была ў яе сястра, на імя Марыля, якая села каля Ног Ісусавых і слухала Слова Ягонае.
40 А Марта клапацілася аб вялікай паслузе, і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! Цябе ня хвалюе, што сястра мая пакінула мяне служыць адну! Скажы ж ёй, каб дапамагла мне.
41 Але, адказаўшы, Ісус сказаў ёй: Марта, Марта! ты клапоцішся і турбуешся пра многае,
42 а патрэбна толькі адно; Марыля ж выбрала добрую частку, якая ня адымецца ў яе.

От Луки 10 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.