Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

От Луки 11 глава

1 І сталася: як Ён у адным мейсцы маліўся і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Госпадзе! навучы нас маліцца, як і Яан навучыў вучняў сваіх.
2 (Ён) жа сказаў ім: калі моліцеся, гаварыце: Тата наш, Каторы (ёсьць) на Нябёсах! Няхай сьвяціцца Імя Тваё; няхай прыйдзе Валадарства Тваё; няхай будзе воля Твая, як у Небе, (так) і на зямлі;
3 хлеб наш штодзённы давай нам кожны дзень;
4 і даруй нам грахі нашыя, бо і мы даруем кожнаму даўжніку нашаму, і ня ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
5 І сказаў ім: хтосьці з вас, маючы сябру, і прыйдзе да яго апоўначы і скажа яму: сябра, пазыч мне тры хлябы,
6 бо сябра мой з дарогі зайшоў да мяне, і ня маю, чаго даць яму;
7 а ён знутры, адказваючы, скажа: ня турбуй мяне; дзьверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае пры мне ў пасьцелі; ня магу ўстаць (і) даць табе.
8 Кажу вам, калі і ня дасьць яму, устаўшы, дзеля ягонага сяброўства, (то) дзеля няадступнасьці ягонай, устаўшы, дасьць яму, колькі патрабуе.
9 І Я кажу вам: прасіце і дадзена вам будзе; шукайце і знойдзеце; стукайцеся і адчыняць вам;
10 бо кожны, хто просіць — атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукаецца, таму адчыняць.
11 Які ж із вас бацька, (калі) сын папросіць хлеба, падасьць яму ка́мень? альбо (папросіць) рыбы, дасьць яму зьмяю замест рыбы?
12 Або калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна?
13 Дык вось, калі вы, благія, умееце добрыя даяньні даваць дзецям вашым, тым болей Бацька Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, што просяць у Яго.
14 І было́: выганяе (Ён) дэмана, а ён быў нямы; і сталася: дэман выйшаў, нямы загаварыў, і людзі зьдзіваваліся.
15 Нікаторыя ж зь іх сказалі: (Ён) выганяе дэманаў з (дапамогай) Бэльзебула, князя дэманаў.
16 А іншыя, спакушаючы, патрабавалі ад Яго знаку зь неба.
17 Але Ён, пазнаўшы думкі іхныя, сказаў ім: усякае каралеўства, якое раздзялілася само ў сабе, апусташаецца, і дом, які сам у сабе (разьдзяліўся), разбураецца.
18 Калі ж і шатан сам у сабе разьдзелены, як устаіць валадарства ягонае? Бо (вы) кажаце, што Я выганяю дэманаў з (дапамогай) Бэльзебула.
19 Калі ж Я з (дапамогай) Бэльзебула выганяю дэманаў, то сыны вашыя з чыей (дапамогай) выганяюць (дэманаў)? Пагэтаму яны будуць вам судзьдзямі.
20 Калі ж (Я) Пальцам Бога выганяю дэманаў, значыць прыйшло да вас Валадарства Бога.
21 Калі ду́жы, будучы ўзброеным, вартуе свой дом, (тады) у бясьпечнасьці маёмасьць ягоная;
22 калі ж дужэйшы за яго, напаўшы, пераможа яго, (то) забярэ ўсю зброю ягоную, на якую (ён) спадзяваўся, і адабраную ў яго (маёмасьць) падзеліць.
23 Хто ня са Мною, той супраць Мяне, і хто ня зьбірае са Мною, (той) раскідае.
24 Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, (то) блукае па бязводных мясцох, шукаючы супакою, і, ня знаходзячы, кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль выйшаў;
25 і, прыйшоўшы, знаходзіць (яго) падмеценым і прыбраным;
26 тады ідзе і бярэ (з сабою) сем другіх духаў, люцейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там; і бывае апошняе чалавека таго горшым за першае.
27 І сталася, калі Ён гэтае гаварыў, адна жанчына з натоўпу (узвысіўшы) голас, сказала Яму: шчасьлівае нутро, якое насіла Цябе і грудзі, якія ты ссаў.
28 Але Ён сказаў: тым больш шчасьлівыя тыя, што слухаюць Слова Бога і выконваюць Яго.
29 Людзям жа, зьбіраючымся ў грамаду, (Ён) пачаў гаварыць: род гэты нягодны, ён шукае знаку, і знак ня будзе яму дадзены, акрамя знаку Ёны прарока.
30 Бо як Ёна быў знакам для нінявійцаў, так будзе і Сын Чалавечы для роду гэтага.
31 Караліца поўдня паднята будзе на суд з мужчынамі роду гэтага і засудзіць іх, бо (яна) прыйшла ад краю зямлі выслухаць мудрасьць Салямонавую, і вось тут Большы за Салямона.
32 Мужчыны нінявійскія паўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо (яны) пакаяліся цераз казань Ёны, і вось тут Большы за Ёну;
33 і ніхто, запаліўшы сьветач, ня ставіць яго ў патайным мейсцы, ні пад пасудзіну, а на падстаўку пад сьветач, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі сьвятло.
34 Сьветач целу ёсьць вока, дык калі вока тваё чыстае, то і ўсё цела тваё сьветлае; а калі ліхое, то і цела тваё цёмнае;
35 дык глядзі: ці ня ёсьць сьвятло, якое ў табе — цемра?
36 Пагэтаму, калі ўсё цела тваё сьветлае, ня маючы якой-небудзь часткі цёмнай, (то) будзе сьветлым усё так, як бы сьветач зьзяньнем асьвятляе цябе.
37 Калі ж (Ён гэтае) сказаў, прасіў Яго адзін хварысэй, каб (Яму) у яго паабедаць; і, увайшоўшы, (Ён) узьлёг.
38 Хварысэй жа, убачыўшы, зьдзівіўся, што Ён ня зрабіў перад абедам перш абмываньне рук.
39 Але Госпад сказаў яму: цяпер вы, хварысэі, ачышчаеце вонкавасьць чары і місы, а нутро вашае поўнае рабаўніцтва і злосьці.
40 Няразумныя! ці ня Той, Хто стварыў вонкавае, стварыў і ўнутранае?
41 Больш таго (кажу вам), з нутра вашага давайце міласьціну, і тады ўсё вам чыстае будзе.
42 Але гора вам хварысэям, што даецё дзясятую частку зь мяты і руты і ўсялякай агародніны, ды ня дбаеце пра Суд і Любоў Бога; гэтае трэба было рабіць, і таго ня пакідаць.
43 Гора вам хварысэям, што любіце першыя мейсцы ў сынагогах і прывітаньні на торжышчах.
44 Гора вам кніжнікі і хварысэі, крывадушнікі, што вы — як магілы таемныя, і людзі ходзяць зьверху і ня ведаюць (таго).
45 І, адказаўшы, адзін з законьнікаў кажа Яму: Настаўнік! Гаворачы гэтае Ты і нас зьняважаеш.
46 Ён жа сказаў: і вам, законьнікам, гора, што накладаеце на людзей цяжары церазмерныя, а самі і адным пальцам вашым ня кранаеце гэтых цяжараў.
47 Гора вам, што будуеце помнікі прарокам, ба́цькі ж вашыя забілі іх.
48 Гэтым (вы) сьведчыце пра ўчынкі ба́цькаў вашых і згаджаецеся зь імі: бо яны сапраўды забілі іх, а вы будуеце ім помнікі.
49 Пагэтаму і Мудрасьць Боская сказала: пашлю да іх прарокаў і Апосталаў, і (нікаторых) ізь іх будуць забіваць і жорстка перасьледаваць.
50 Няхай будзе спагнаная з роду гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьвету,
51 ад крыві Абэля да крыві Захара, забітага між ахвярнікам і Сьвятыняю. Так, кажу вам: будзе спагнаная з роду гэтага!
52 Гора вам законьнікам, што вы ўзялі ключ разуменьня: самі ня ўвайшлі і ўваходзячым перашкодзілі.
53 Калі ж Ён ім гаварыў гэтае, кніжнікі і хварысэі пача́лі варожа прыставаць да Яго з пытаньнямі пра многае,
54 цікуючы на Яго і стараючыся ўлавіць што-небудзь з Вуснаў Ягоных, каб абвінаваціць Яго.

От Луки 11 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.