Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Иакова 5 глава

1 Паслухайце цяпер вы, багатыя: плачце і галасе́це аб злыбедах вашых, што ідуць на вас.
2 Багацьце вашае згніло́, і вопраткі вашыя зьедзены мольлю.
3 Золата вашае і срэбра паіржаве́ла, і іржа іхная ў сьведчаньне вам будзе і зьесьць цела вашае, як агонь. Вы сабралі скарб для апошніх дзён.
4 Вось плата за працу працаўнікоў, якія пажалі палі вашыя, затрыманая вамі, крычыць, і ляманты жняцоў дайшлі да вушэй Госпада Сабаота.
5 Вы мелі раскошу і асалоду на зямлі; накармілі сэрцы вашыя, быццам на дзень забойства.
6 Вы засудзілі, забілі Справядлівага, Ён ня спраціўляецца вам.
7 Дык вось, браты, будзьце доўгацярплівымі да прыходу Госпада. Глядзеце: земляроб жджэ каштоўнага плоду ад зямлі, доўга церпячы дзеля яго, пакуль дастане дождж раньні і позьні.
8 Доўга цярпіце і вы; умацуйце сэрцы вашыя, бо прыход Госпада набліжаецца.
9 Ня наракайце, браты, адзін на аднаго, каб ня быць вам засуджанымі. Вось Судзьдзя стаіць ля дзьвярэй.
10 Прыклад вазьмеце, браты мае, із мукі і доўгацярпеньня прарокаў, якія прамовілі Імем Госпада.
11 Вось мы называем шчасьлівымі тых, што перацярпелі. Вы пачулі пра няпахіснасьць Гіоба, і канец (ягоны) у Госпадзе ўбачылі, бо Госпад ёсьць поўны міласэрнасьці і спачуваньня.
12 Дык перш за ўсё, браты мае, ня прысягайце ні небам, ні зямлёю, ні іншай якой прысягай, а хай будзе вашае: так, так і не, не, каб ня ўпасьці (вам) у крывадушнасьць.
13 У горы хто з вас, хай моліцца. Радуецца хто — няхай пяе пса́льмы.
14 Хворы хто з вас, хай пакліча празьбітараў царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеям у Імя Госпадавае.
15 І малітва веры вылячыць хворага, і Госпад падыме яго; і калі ён учыніў грахі, будзе яму даравана.
16 Вызнавайце адзін перад адным праступкі і маліцеся адзін за аднаго, каб быць вам аздароўленымі. Многа можа натужная малітва справядлівага!
17 Ільля быў чалавек падобны да нас, і малітваю памаліўся, каб ня было дажджу: і ня было дажджу на зямлі тры гады і шэсьць месяцаў.
18 І ізноў памаліўся, і неба дало дождж, і зямля ўрадзíла плод свой.
19 Браты, калі хто сярод вас адхіліцца ад праўды, і хто-небудзь наверне яго,
20 хай ведае, што той, хто навярнуў грэшнага з блуднай дарогі ягонай, (той) уратуе душу́ ад сьмерці і пакрые мноства грахоў.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.