Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

2 Петра 1 глава

1 Сымон Пётра, раб і Апостал Ісуса Хрыста, да тых, што атрыма́лі роўна з намі шматкаштоўную веру па Волі Бога нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста:
2 Багадаць вам і мір хай памножыцца ў пазнаньні Бога і Ісуса, Госпада нашага.
3 Як Божаю Сілай Ягонай дарава́на нам усё для жыцьця і багабойнасьці праз пазнаньне Паклікаўшага нас Славаю і Цнатою,
4 якімі дарава́ны нам вялікія і шматкаштоўныя абяцаньні, каб праз іх сталіся вы ўдзельнікамі Божай прыроды, ухіліўшыся ад гніеньня ў пажадлівасьці ў сьвеце,
5 дык вы, прыкладаючы да гэтага ўсё стараньне, пакажыце ў веры вашай цнату, у цнаце ж — разважлівасьць,
6 у разважлівасьці стрыманасьць, у стрыманасьці цярплівасьць, у цярплівасьці багабойнасьць,
7 у багабойнасьці браталюбства, а ў браталюбстве любоў.
8 Так (калі) гэтае ў вас ёсьць і памнажаецца, вы ня застанецеся бяздзейнымі і бясплоднымі ў пазнаньні Госпада нашага Ісуса Хрыста.
9 А хто гэтага ня мае, той сьляпы, нявíсны, забыўся пра атрыманьне ачышчэньня сваіх ранейшых грахоў.
10 Пагэтаму, браты, больш і больш старайцеся зрабіць няпахісным ваша паклíканьне і выбра́ньне; гэтак робячы, ніколі ня спатыкнецеся,
11 бо гэтак вам будзе адчынены вольны ўваход у вечнае Валадарства Госпада нашага і Збаўцы Ісуса Хрыста.
12 Пагэтаму я ня перастану вам пастаянна напамінаць аб гэтым, хоць вы (ужо) і ведаеце і ўгрунтаваны ў гэтай праўдзе.
13 Справядлівым жа лічу, да таго часу пакуль знаходжуся ў гэтай (цялеснай) будыніне заахвочваць вас напамінаньнем,
14 ведаючы што хутка пакіну маю будыніну, як і Госпад наш Ісус Хрыстос мне адкрыў.
15 Пастараюся ж, каб вы і пасьля майго адыходу пастаянна ўспаміналі гэтыя (словы).
16 Бо мы абвясьцілі вам сілу і прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста, ня за нябыліцамі ідучы ўсьлед, але стаўшы відавочцамі велічы Ягонай.
17 Бо (Ён) прыняў ад Бога Ба́цькі чэсьць і славу, калі да Яго быў прагучаўшы голас Вялізарнай Славы: Гэты ёсьць Сын Мой Любасны, у Якім усё Маё задавальненьне.
18 Пачу́лі гэты голас і мы, як ён прагучаў зь Неба, як мы былí разам зь Ім на сьвятой гары.
19 І мы маем найдаставернейшае прарочае слова; і вы добра робіце, калі зьвяртаецеся да яго, як да сьветача, які зьзяе ў цёмным мейсцы, пакуль дзень пачне сьвітаць і ранішняя зорка ўзыйдзе ў сэрцах вашых,
20 ведаючы галоўнае ў тым, што ў усякага прароцтва з Пісаньня ня бывае ўласнага (чалавечага) тлумачэньня,
21 бо прароцтва было выказана некалі ня па волі чалавека, але (яно) было выказана сьвятымі Божымі людзьмі, натхняемымі Духам Сьвятым.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.