Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Римлянам 10 глава

1 Браты! з маім глыбокім сардэчным перажываньнем (я) у прашэньні перад Богам за Ізраэль аб (ягоным) выратаваньні.
2 Бо сьведчу ім, што (яны) маюць руплівасьць па Богу, але бязь ве́даньня (праўды Бога).
3 Бо ня разумеючы праведнасьці Бога і імкнучыся ўстанавіць сваю праведнасьць, яны ня пакарыліся праведнасьці Бога;
4 бо канец Закону — Хрыстос, на апраўданьне кожнаму веручаму.
5 Бо Масей піша аб праведнасьці паводля Закону: чалавек, які яго споўніў, жыць будзе ім.
6 А праведнасьць ад веры кажа так: ня кажы ў сэрцы тваім: хто ўзыйдзе на Неба?, гэта значыць Хрыста зьвесьці (уніз);
7 альбо: «хто сыйдзе ў бяздоньне?», гэта значыць Хрыста із мёртвых узьвесьці.
8 Але што кажа (Пісаньне)? «Блізка да цябе слова, у вуснах тваіх і ў сэрцы тваім», гэта значыць слова веры, якое мы абвяшчаем.
9 Таму што, калі ты вызнаў вуснамі тваімі Госпада Ісуса і паверыў у сэрцы тваім, што Бог уваскрасіў Яго зь мёртвых, будзеш выратаваны:
10 бо сэрцам верыцца дзеля праведнасьці, а вуснамі вызнаецца дзеля збаўленьня.
11 Бо Пісаньне гаворыць: «Кожны, хто верыць у Яго, ня будзе пасаромлены».
12 Таму што няма розьніцы паміж жыдом і эллінам, таму што Ён — Госпад усіх, багаты для ўсіх, хто кліча Яго.
13 Бо кожны, хто б ні прыклікаў Імя Госпада, будзе збаўлены.
14 Як жа будуць клікаць (Таго), у Каторага ня ўверавалі? Як жа павераць у (Таго), пра Каторага ня пачулі? Як жа пачуюць бяз абвяшчаючага?
15 Як жа будуць абвяшчаць, калі ня будуць пасланыя? Як напісана: «Як прыгожыя ногі тых, хто дабравесьцяць мір, дабравесьцяць добрае!» (Гісая 52:7).
16 Але ня ўсе паслухалі Эвангельля. Бо Гісая кажа: «Госпадзе! Хто паверыў паведамленьню нашаму?»
17 Такім чынам, вера — ад пачутага, а слуханьне — у Слове Бога.
18 Але пытаюся: хіба яны ня пачулі? Больш таго, па ўсёй зямлі прайшоў голас іхны (прапаведуючых), і да межаў заселенай зямлі (прайшлі) словы іхныя.
19 Але пытаюся: хіба Ізраэль ня ведаў? Масей гаворыць першы: «Я прывяду вас да рупнасьці ня народам; раздражню вас народам някемлівым».
20 Гісая асьмеліваецца і кажа: «Я знойдзен тымі, хто Мяне ня шукаў, Я стаўся яўным для тых, што ня пыталіся пра Мяне».
21 Да Ізраэля ж гаворыць: «Увесь дзень Я працягваў Рукі Мае да народу няпаслухмянага і ўпартага».

Римлянам 10 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.