Библия » Пераклад Сабілы і Малахава
Римлянам 12 глава
1 Дык вось вельмі прашу вас, браты, міласэрнасьцю Бога аддаць целы вашыя ў ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу на разумнае служэньне вашае,
2 і ня прыстасоўвайцеся да веку гэтага, але будзьце пераабражаемы абнаўленьнем розуму вашага, каб пазнаваць вам, якая (ёсьць) воля Бога — добрая і заўгодная, і дасканалая.
3 Бо кажу паводля Багадаці, якая дана мне, кожнаму хто знаходзіцца сярод вас: ня думаць (аб сабе) больш, чым належыць думаць, але думаць так, каб кожнаму быць разумным па меры веры, якой (кожнага) надзяліў Бог.
4 Бо як у адным целе маем шмат чэлясаў, але ня ўсе чэлясы маюць адну і тую ж работу,
5 такім чынам мы многія зьяўляемся ў Хрысьце адным целам, а паасобку адзін для другога (мы ёсьць) чэлясы.
6 Але маючы па Багадаці данай нам розныя дары, (то) калі (маеш дар) прароцтва, то (прароч) адпаведна веры;
7 калі (маеш дар) служэньня, — то (будзь) у служэньні; калі (маеш дар) вучыцеля, — то вучы;
8 калі (маеш дар) суцяшэньня, — то суцяшай; калі (маеш дар) падзяліцца, — то (падзяліся) у шчырасьці; калі (маеш дар) начальніка, — то (начальствуй) з клопатам; калі (маеш дар) дабрачыннасьці, — то (дабрачынствуй) з радасьцю.
9 Любоў (паміж вамі хай будзе) няпрытворная; нянавідзьце зло, прыляпляйцеся да дабра;
10 (будзьце) у любові адзін да воднага з пяшчотаю, апераджаючы адзін аднаго ў шанаваньні;
11 у руплівасьці ня аслабявайце, духам палаючы, чынячы служэньне да канца часоў;
12 радуйцеся праз надзею, (усякую) пакуту пераносьце зь цярпеньнем, у малітве будзьце заўсёды;
13 бярэце ўдзел у патрэбах сьвятых, пра гасьціннасьць дбайце.
14 Багаслаўляйце тых, хто гоніць вас, багаслаўляйце, а ня кляніце,
15 радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача,
16 будзьце між сабою аднадумнымі, ня думайце аб сабе высакамерна, але ідзіце ўсьлед за сьціплымі, ня лічыце сябе мудрэйшымі за другіх.
17 Нікому ня аддавайце злом за зло, але старайцеся аб добрым перад абліччам усіх людзей.
18 Калі магчыма, наколькі гэта залежыць ад вас, будзьце ў згодзе са ўсімі людзьмі.
19 Ня помсьціце за сябе, любасныя, але дайце мейсца гневу (Бога). Бо напісана: «Мне помста. Я аддам», — кажа Госпад.
20 Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі прагне, напаі яго: бо робячы гэта ты зьбярэш на галаву ягоную разпаленае вугольле.
21 Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.
Римлянам 12 глава в переводах