Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

1 Коринфянам 6 глава

1 Як адважваецца хто з вас, маючы справу супраць другога, судзіцца (зь ім) перад няправеднымі, а ня перад сьвятымі?
2 Ці ня ведаеце, што сьвятыя будуць судзіць гэты сьвет? Дык калі вамі будзе судзімы гэты сьвет, (то няўжо) вы нявартыя судзіць найменшыя справы?
3 Ці ня ведаеце, што (мы) будзем судзіць Ангелаў, дык тым больш справы жыцьцёвыя?
4 А вы калі маеце жыцьцёвыя цяжбы, (то) стаўляеце (сваімі судзьдзямі) тых, хто нічога ня значыць у царкве.
5 Кажу вам на сорам: няўжо сярод вас няма ніводнага мудрага, каторы мог бы рассудзіць паміж сваімі братамі?
6 Але брат з братам судзіцца, і да таго ж (яшчэ і) перад нявернымі.
7 Ужо тое для вас (зьяўляецца) паражэньнем, што вы маеце цяжбы паміж сабою. Чаму б вам лепш ня заставацца пакрыўджанымі? Чаму б вам лепей ня пацярпець шкоду?
8 Але вы крыўдзіце і абдзіраеце, і прытым, братоў.
9 Ці (вы) ня ведаеце, што няправедныя Валадарства Бога ня ўспадкуюць? Ня памыляйцеся: ні блудадзеі, ні балванаслужкі, ні чужаложцы, ні малакіі, ні мужаложцы,
10 ні зладзеі, ні падкупныя (будуць падкупляць вас. 2Пёт. 2:3), ні п’яніцы, ні зламоўныя, ні рабаўнікі Валадарства Бога ня ўспадкуюць.
11 І гэткімі былí нікаторыя (з вас), але абмыты, але асьвячоны, але апраўда́ны Імем Госпада Ісуса і Духам Бога нашага.
12 Усё мне магчыма, але ня ўсё (мне) карысна; усё мне магчыма, але я ня буду падуладным чаму-небудзь (някарыснаму).
13 Ежа для страўніка, і страўнік для ежы; але Бог абе́рне і тое і другое ў нішто. І цела (нашае) ня для блудадзейства, але для Госпада, і Госпад для цела (нашага).
14 Бог жа і Госпада ўваскрасіў, і нас уваскрэсіць сілаю Сваёю.
15 Ці ня ведаеце, што целы вашыя зьяўляюцца Чэлясамі Хрыста? Ці ж узяўшы Чэлясы ў Хрыста зраблю (іх) чэлясамі блудадзейкі? няхай ня ста́нецца (такога)!
16 Ці ня ведаеце, што той, хто злучаецца з блудадзейкаю, ёсьць адно цела зь ёю? Бо ска́зана: «двое будуць адным целам».
17 А той, хто далучаецца да Госпада, ёсьць адзін дух (зь Ім).
18 Пазьбягайце блудадзейства; усякі грэх, які б ні ўчыніў чалавек, знаходзіцца па-за целам, а той, хто блудадзейнічае (з блудадзейкаю), той грэшыць супраць уласнага цела.
19 Ці ня ведаеце, што целы вашыя зьяўляюцца Сьвятыняю Духа Сьвятога, Які (жыве) ў вас, Якога вы маеце ад Бога, і вы (ужо) ня свае?
20 Бо вы куплены (дарагой) цаною, таму слаўце Бога ў целах вашых і ў духу вашым, якія ёсьць Божыя.

1 Коринфянам 6 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.