Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

2 Коринфянам 13 глава

1 Гэта (ужо) трэйці раз (я) іду да вас. Пры вуснах двух ці трох сьведкаў будзе лічыцца правільнасьць рашэньня ўсякай справы.
2 Я папярэдзіў (вас) раней, як прысутнічаў (у вас) другі раз, і папярэджваю цяпер (у вас) адсутнічаючы, пішу тым, што раней зграшылі, і ўсім астатнім, што, калі прыйду ізноў, ня пашкадую,
3 таму што вы шукаеце доказу: ці гаворыць ува мне Хрыстос, Які (у адносінах) да вас ня слабы, але моцны ў вас.
4 Бо хоць Ён і быў укрыжаваны ў не́мачы, але жывы сілаю Бога; ды і мы немачныя ў Ім, але будзем жыць зь Ім сілаю Бога ў вас.
5 Саміх сябе выпрабоўвайце, ці ў веры вы; саміх сябе дасьледуйце. Ці вы ня ведаеце саміх сябе, што Ісус Хрыстос у вас? Хіба што вы ў чым-небудзь нягодныя.
6 Але спадзяюся, што вы даведаецеся, што мы ня нягодныя.
7 Малюся ж да Бога, каб ня зрабіць вам ніякага зла, ня для таго, каб мы паказаліся (вам) годнымі, але каб вы рабілі дабро, а мы, каб былі, быццам бы (мы) нягодныя.
8 Бо мы ня моцныя ў чым-небудзь су́праць праўды, але (моцныя) за праўду.
9 Бо мы радуемся, калі мы не́мачныя, а вы — моцныя; аб гэтым вось і молімся, аб вашым удасканаленьні.
10 Таму я пішу гэтае ў адсутнасьці, каб у прысутнасьці ня давялося мне ўжыць суровасьць улады, якую даў мне Госпад для збудаваньня, а ня для разбурэньня.
11 Урэшце, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, жывіце ў міры, — і Бог любві і міру будзе з вамі.
12 Вітайце адзін аднаго сьвятым пацалункам.
13 Вітаюць вас усе сьвятыя.
14 Багадаць Госпада Ісуса Хрыста і любоў Бога, і лучнасьць Сьвятога Духа са ўсімі вамі. Амін.

2 Коринфянам 13 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.