Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Филиппийцам 2 глава

1 Дык калі ёсьць якое суцяшэньне ў Хрысьце, калі ёсьць якая патоля любві, калі ёсьць якая супольнасьць Духу, калі ёсьць якая міласэрнасьць і спага́да,
2 то дапоўніце маю радасьць, мейце адны думкі, мейце любоў (Божую), будзьце аднадушнымі і аднадумнымі;
3 нічога ня робячы праз перакорлівасьць альбо пустую славу, але ў пакорлівай мудрасьці лічачы адзін аднаго вышэй за сябе.
4 Кожны клапацíся ня аб сабе толькі, але кожны і аб другіх,
5 бо ў вас павінны быць тыя ж пачуцьці, што і ў Хрысьце Ісусе,
6 Які будучы адной прыроды з Богам, таму Ён і лічыў ня захопам аб’яўляць Сябе роўным Богу;
7 але зрабіў Сябе нікім, прыняўшы абраз раба, зрабіўшыся падобным да людзей,
8 і па выгляду быў выяўлены як чалавек; Ён упакорыў Сябе, стаўшы паслухмяным аж да сьмерці, і сьмерці на крыжы.
9 Таму і Бог вельмі ўзвысіў Яго і даў Яму Імя, вышэй за ўсякае імя,
10 каб перад Імем Ісуса ўкленчыла ўсякае калена нябесных і зямных і падземных,
11 і каб усякі язык вызнаў, што Ісус Хрыстос ёсьць Госпад на славу Бога Бацькі.
12 Дык вось, любасныя мае, як вы заўсёды былі паслухмяныя і ня толькі ў маёй прысутнасьці, але цяпер яшчэ больш у маю адсутнасьць, дык са страхам і трымценьнем выконвайце сваё выратаваньне;
13 бо Бог ёсьць Той, Хто дзейнічае ў вас, каб вам і жадаць і дзейнічаць па Ягонай добрай волі.
14 Усё рабіце бяз нараканьняў і спораў,
15 каб вам быць бяздакорнымі і чыстымі дзецьмі Бога, бяззаганнымі сярод сапсаванага і распуснага роду, у якім вы зьзяеце, як сьветачы ў гэтым сьвеце,
16 трымаючыся слова жыцьця на пахвалу маю ў дзень Хрыста, таму што я сярод вас ня ма́рна прыкладаў усе свае сілы і ня ма́рна працаваў.
17 Але калі я і ахвярую сябе на ахвяру і служэньне веры вашай, дык я і радуюся і саўдзельнічаю супольна са ўсімі вамі ў вашай радасьці.
18 І гэтаму самаму радуйцеся і вы і саўдзельнічайце са мною ў маёй радасьці.
19 Спадзяюся ж у Госпадзе Ісусе няўзабаве паслаць да вас Цімахвея, каб і я, даведаўшыся пра вас, суцешыўся духам.
20 Бо я ня маю нікога такога адзінадушнага, хто б так шчыра пра вас клапаціўся,
21 бо ўсе шукаюць свайго, але ня таго, што Ісуса Хрыста.
22 А вернасьць ягоную вы ведаеце, што ён як сын бацьку служыў мне ў Дабравешчаньні.
23 Яго я спадзяюся зараз жа паслаць, як толькі даведаюся, што будзе са мною.
24 Але я ўпэўнены ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду да вас.
25 І я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпатрадзіта, брата і супрацоўніка і супольніка майго ў змаганьні, а вашага пасланца і служку ў патрэбе маёй,
26 бо ён прагнуў убачыць усіх вас і вельмі журыўся, таму што вы пачулі, што ён захварэў.
27 Бо ён захварэў і быў блізкі да сьмерці, але Бог зьлітаваўся над ім; і ня толькі над ім, але і нада мною, каб я ня меў жа́льбы да жа́льбы.
28 Таму я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, дый каб я быў менш сумны.
29 Прыміце ж яго ў Госпадзе з усякай радасьцю, і такіх майце ў пашане,
30 таму што за справу Хрыста ён быў блізка да сьмерці, ня дбаючы аб жыцьці, каб дапоўніць нястачу вашага служэньня мне.

Филиппийцам 2 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.