Читай и изучай

Библия » Пераклад Сабілы і Малахава

Евреям 11 глава

1 Вера ж ёсьць абсалютная ўпэўненасьць у зьдзяйсьненьні чакаемага і ўпэўненасьць у рэчах нябачных.
2 Бо празь яе старэйшыя атрымалі сьведчаньні.
3 Верай мы спазнаём, што вякі наладжаны Словам Бога, што із нябачнага зроблена бачнае.
4 Празь веру Абель прынёс Богу ахвяру лепшую, чым Каін, празь якую атрымаў сьведчаньне, што ён ёсьць праведны, таму што аб дарах ягоных засьведчыў Бог; і празь яе ён, памёршы, усё яшчэ гаворыць.
5 Празь веру Янох быў перасе́лены, каб ня ўбачыць сьмерці; і ня знайшлі яго, таму што перасяліў яго Бог. Бо перад перасяленьнем сваім ён атрымаў сьведчаньне, што дагадзіў Богу.
6 А бяз веры дагадзіць (Богу) нямагчыма; бо хто прыходзіць да Бога, таму трэба верыць, што Ён ёсьць, і шукальнікам Яго дае ўзнагароду.
7 Праз веру Ной, атрымаўшы папярэджаньне адносна таго, чаго яшчэ ніколі ня бачылі, багаве́ючы (перад Словам Бога), збудаваў каўчэг для выратаваньня дому свайго; праз яе (веру) ён асудзіў гэты сьвет і праз веру стаўся нашчадкам праведнасьці.
8 Абрагам, паклíканы, празь веру паслухаўся ісьці ў мейсца, якое меўся дастаць у спадчыну, і пайшоў, ня ведаючы, куды ідзе.
9 Празь веру ён жыў у зямлі абяцанай, як у чужой, жывучы ў намётах зь Ісага́кам і Якубам, зь суспадкаемцамі таго ж абяцаньня;
10 бо ён чакаў места, падмуркі якога (вечныя), дойлід і будаўнік якога ёсьць Бог.
11 Празь веру і сама Сарра атрымала сілу для зачацьця і насуперак пары ўзросту нарадзіла, бо яна лічыла, што верны Той, Хто даў абяцаньне.
12 Таму і ад аднаго, і прытым амярцьвелага (цела), нарадзілася так многа, як зорак на небе, і столькі, як нязьлічоны пясок на беразе марскім.
13 Усе яны паме́рлі, застаючыся ў веры, ня атрымаўшы абяцанага ды толькі здаля ўбачыўшы яго ды атрымаўшы ўпэўненасьць і прывітаўшы яго, і вызнаючы, што яны вандроўнікі і прыхадні на зямлі;
14 бо тыя, што гэтак гавораць, кажуць, што яны шукаюць бацькаўшчыну.
15 І калі б яны ўспаміналі тую (бацькаўшчыну), з якое выйшлі, дык мелі б час вярнуцца;
16 але цяпер яны імкнуцца да лепшага, гэта значыць да нябеснага; таму і Бог іхны ня саромеецца называцца Богам іхным: бо Ён ім прыгатаваў места.
17 Абрагам будучы выпрабаваемым празь веру прынёс адзінароднага Ісагака ў ахвяру, якога атрымаў па абяцаньню,
18 і пра якога было сказана: у Ісагаку будзе названа насеньне табе;
19 бо лічыў, што Бог ду́жы ўваскрасіць нават і зь мёртвых, таму і атрымаў яго як знак.
20 Празь веру ў будучыню Ісагак багаславіў Якуба і Ісава.
21 Якуб, паміраючы, багаславіў кожнага з сыноў Язэпа і пакланіўся на верх жазла свайго.
22 Язэп, паміраючы, празь веру успомніў пра выхад сыноў Ізраэля і наказаў пра косткі свае.
23 Масей, будучы народжаным, празь веру быў хаваны тры месяцы бацька́мі сваімі, таму што яны бачылі, што дзіця па асабліваму прыемнае, і ня пабаяліся загаду валадара.
24 Масей, стаўшы дарослым, празь веру адмовіўся называцца сынам дочкі хвараона,
25 але добраахвотна абраў, што лепш паку́таваць з народам Бога, чым мець часовую асалоду ад грэху,
26 палічыўшы большым багацьцем зьнявагу Хрыста, чым скарбы Ягіпту: бо ён глядзеў на ўзнагароду (Бога).
27 Празь веру ён пакінуў Ягіпет, ня збаяўшыся ярасьці валадара, таму што як бы бачачы Нябачнага, быў цьвёрды.
28 Празь веру ён учыніў пасху і праліцьцё крыві, каб зьнішчальнік першынцаў ня крануў іх.
29 Празь веру яны перайшлі Чырвонае мора, як па сухапуцьцю, што паспробаваўшы зрабіць, ягіпцяне былі патоплены.
30 Празь веру рухнулі сьцены Ярыхону, калі былі абыйдзены на (працягу) сямі дзён.
31 Празь веру (і) Рагаб блудадзейка ня загінула разам зь нявернымі, прыняўшы выведнікаў зь мірам.
32 І што яшчэ скажу? Бо ня хопіць мне часу распавядаць пра Гедэона, Барака і Самсона, і Яхвая, Давіда і Самуйлу, і прарокаў,
33 якія празь веру перамагалі валадарствы, чынілі праўду, атрымлівалі абяцаньні, закрывалі пашчы львам,
34 гасілі моц агню, пазьбягалі вастрыя мяча, ачу́ньвалі ад не́мачы, былі моцнымі на вайне, праганялі войскі чужынцаў;
35 жонкі атрымлівалі сваіх памёршых уваскрэслымі; іншыя ж былі забітымі, ня прыняўшы вызваленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне;
36 іншыя ж нацярпеліся ад зьдзекаў і пабояў, і яшчэ ад путаў і вязьніцы:
37 былі забіваныя камянямі, распілаваныя, катаваныя, паміралі ад мяча, туляліся ў авечых і казіных шкурах, церпячы нястачу, уціскі, пакуты.
38 Увесь сьвет іх быў ня варты — тых, што блукалі па пустэльням і ў горах, і пячорах, і па шчылінах зямлі.
39 І ўсе гэтыя, якія атрымалі добрае пасьведчаньне празь веру, ня атрымалі абяца́нага
40 таму што Бог прадугледзіў для нас нешта лепшае, каб яны ня бяз нас дасягнулі дасканаласьці.
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.