Библия » Пераклад Чарняўскага 2017
Екклесиаст 11 глава
1 Кідай свой хлеб на бягучую ваду, бо праз доўгі час знойдзеш яго.
2 Давай частку сямі або нават васьмі, бо не ведаеш, якая бяда будзе на зямлі.
3 Калі хмары будуць перапоўнены, то яны выльюць на зямлю дождж; а калі дрэва ўпадзе на поўдзень або на поўнач, то на якім месцы ўпадзе, там і ляжыць.
4 Хто назірае за ветрам, той не сее, а хто глядзіць на хмары, не будзе збіраць.
5 Як не ведаеш, якая дарога ветру і якім чынам фармуюцца косці ва ўлонні цяжарнай, так не ведаеш спраў Божых, Які ёсць Творца ўсяго.
6 Раніцаю сей сваё зерне, і да вечара хай не спыніцца твая рука, бо не ведаеш, што лепш атрымаецца: адно ці другое, а можа, аднолькава будуць добрымі.
7 Салодкае святло, і прыемна вачам бачыць сонца.
8 Калі многа гадоў пражыве чалавек і з усіх іх будзе цешыцца, то павінен памятаць пра цёмны час, бо будзе яго шмат: усё, што прыйдзе, — марнасць.
9 Дык цешся, юнача, з сваёй маладосці, і сэрца тваё хай будзе з дабром у днях юнацтва твайго, і хадзі па шляхах сэрца свайго і за позіркам вачэй тваіх; а ведай, што за ўсё гэта павядзе цябе Бог на суд.
10 Дык прымі клопат з сэрца свайго і ўхілі ліха ад цела свайго; бо дзяцінства і юнацтва — марныя.
Екклесиаст 11 глава в переводах
- Пераклад Антонія Бокуна
- Пераклад Васіля Сёмухі
- Пераклад Чарняўскага 2017
- Пераклад Яна Станкевіча