Читай и изучай

Библия » Пераклад Чарняўскага 2017

Римлянам 14 глава

1 Слабога ў веры прымайце без спрэчак пра погляды.
2 Бо адзін верыць, што [можна] есці ўсё, а слабы есць гародніну.
3 Той, хто есць, хай не грэбуе тым, які не есць; і той, хто не есць, хай не асуджае таго, хто есць, бо Бог яго прыняў.
4 Хто ты такі, што судзіш чужога паслугача? Перад Сваім Валадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Бог мае моц паставіць яго.
5 Адзін адрознівае дзень ад дня, для іншага кожны дзень аднолькавы; хай кожны застаецца пры сваім розуме.
6 Хто адрознівае дні, адрознівае іх дзеля Госпада; і хто не адрознівае дзень, дзеля Госпада не адрознівае. І хто есць, есць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто не есць, не есць дзеля Госпада і дзякуе Богу.
7 Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не памірае для сябе.
8 Дык калі жывём, жывём для Госпада; калі ж паміраем, паміраем для Госпада. Таму, вось, ці жывём, ці паміраем, належым Госпаду.
9 На тое бо Хрыстос памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадарыць і над жывымі, і над памерлымі.
10 Дык чаму ты судзіш брата твайго? Або чаму пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад судом Хрыста.
11 Напісана ж: «Жыву Я, — кажа Госпад, — перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».
12 Так вось кожны з нас за сябе здасць справаздачу Богу.
13 Дык не будзем болей судзіць адзін аднаго, а лепш падумаем, каб не прыносіць брату ўпадку або згаршэння.
14 Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога, што само ў сабе нячыстае, а толькі для таго нячыстае, хто лічыць гэта нячыстым.
15 Калі ж дзеля стравы засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю сваёй таго, за каго памёр Хрыстос!
16 Дык хай не будзе зняважана дабро ваша!
17 Бо Валадарства Божае — гэта не ежа або пітво, але справядлівасць і супакой ды радасць у Духу Святым.
18 Бо хто гэтым служыць Хрысту, той падабаецца Богу і даспадобы людзям.
19 Дык будзем дбаць пра тое, што вядзе да супакою ды ўзаемнага збудавання.
20 Таму не руйнуй справы Божай дзеля ежы! Па праўдзе ўсё чыстае, але гора чалавеку, які есць на перашкоду.
21 Добра не есці мяса, не піць віна ды не рабіць таго, што шкодзіць брату твайму, ці згаршае яго, ці ў чым ён мае слабасць.
22 Сваю веру захавай у сабе і май перад Богам. Шчасны той, хто не асуджае сябе ў тым, што прызнае.
23 А хто сумняваецца, той, калі есць, сябе асуджае, бо робіць не па веры. А ўсё, што не па веры, ёсць грэх.
24 А Таму, Які мае магутнасць умацаваць вас паводле Евангелля ды майго абвяшчэння Ісуса Хрыста, паводле адкрыцця таямніцы, даўнейшымі вякамі схаванай,
25 а цяпер аб’яўленай і прароцкімі лістамі па загадзе спрадвечнага Бога абвешчанай усім народам для паслухмянасці іх у веры,
26 адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава навечна. Амін.

Римлянам 14 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.