Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

От Марка 13 глава

1 І, калі выходзіў Ён з царквы́, кажа Яму адзін із вучняў Ягоных: Вучыцель! паглядзі, якія каме́ньні і якія будынкі!
2 І, адказваючы, сказаў яму Ісус: бачыш гэтыя аграмадныя будыніны! Не астане́цца ка́мень на ка́мені, які-б ня збуры́лі.
3 І калі Ён сядзе́ў на гары́ Аліўнай насупраць царквы, пыталіся ў Яго насамо́це Пётр і Якаў, і Іоан, і Андрэй:
4 скажы нам, калі гэтае будзе, і які знак, калі ўсяму гэтаму ма́е быць кане́ц?
5 І ў адказ ім Ісус пачаў гаварыць: сьцеражы́цеся, каб хто ня зьвеу вас,
6 бо шмат пры́йдзе пад Маім імем і будуць гаварыць, што гэта Я, і многіх зьвядуць.
7 Калі-ж пачуеце пра войны ды чуткі аб войнах, ня трывожцеся: гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не кане́ц.
8 Бо паўстане народ на народ і царства на царства, і будзе месцамі трасе́ньне зямлі, і будзе голад і безгалоўе. Гэта — пачатак злы́бедаў.
9 Сьцеражы́цеся-ж і вы самі: бо будуць вас аддаваць пад суд і біць вас у школах, і будзеце пастаўлены перад ваяводамі ды цара́мі за Мяне́, каб сьве́дчылі ім.
10 І пе́рш усім народам мусіць быць абве́шчана Эва́нгельле.
11 Калі-ж павядуць вас, каб выдаць, не клапо́цьцеся напе́рад, што́ вам гаварыць, і не абдумывайце, а што да́дзена вам будзе ў той час, тое й гавары́це, бо ня вы будзеце гаварыць, але Дух Сьвяты.
12 І вы́дасьць брат брата на сьме́рць, і бацька сына, і паўстануць дзе́ці на бацькоў сваіх і забіваць іх будуць.
13 І будуць ненавідзець вас усе́ за імя Маё, а хто вы́цярпіць да канца́, той спасе́цца.
14 Калі-ж угле́дзіце агіду спусташэньня, аб чым казаў Даніла прарок, паўстаўшую, дзе́ ня сьле́д (хто чытае, разуме́й), тады, хто будзе ў Юдэі, хай бягуць на горы.
15 А хто на страсе́, хай ня зла́зе ў хату і ня йдзе́ браць што-не́будзь з дому свайго.
16 І хто ў полі, хай не варо́чаецца наза́д узяць адзе́жу сваю.
17 Гора-ж цяжа́рным і ко́рмячым у тыя дні!
18 Мале́цеся-ж, каб не давялося ўцякаць вам зімою.
19 Бо будзе ў тыя дні туга́, якое ня бывала ад пачатку стварэньня, што стварыў Бог, ажно дагэтуль, дый ня будзе.
20 І калі-б Госпад не скарацíў дзён гэных, то не спаслося-б ніво́днае це́ла, але дзеля выбраных, якіх Ён выбраў, скарацíў гэныя дні.
21 І калі хто вам тады скажа: вось тут Хрыстос, ці: вось там, — ня ве́рце.
22 Бо паўстануць лжэхрысты́ і лжэпраро́кі і дадуць знаме́ньні і цу́ды, каб зьвясьці, калі магчыма, і выбраных.
23 Вы-ж глядзіце: вось Я ўсё вам сказаў напе́рад.
24 Але ў тыя дні, пасьля тугí гэнае, сонца зьме́ркне, і ме́сяц ня дасьць сьвятла́ свайго.
25 І зоркі будуць па́даць з не́ба, і сілы, што на нябёсах, пару́ханы будуць.
26 І тады ўгле́дзяць Сына Чалаве́чага, ідучы́ на хмарах з сілаю вялікаю і славаю.
27 І пашле́ Ён тады Ангелаў Сваіх і зьбярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятро́ў, ад краю зямлі да краю не́ба.
28 Ад смако́ўніцы вазьме́це прыклад: калі гальлё яе́ ўжо мякчэе і пускае лісьцё, то ве́дайце, што блізка ле́та.
29 Гэтак і вы: як угле́дзіце, што гэта збыва́ецца, ве́дайце, што блізка, ля дзьвярэй.
30 Запраўды́ кажу́ вам: ня счэзьне род гэты, як усё гэтае ста́нецца.
31 Не́ба й зямля пяро́йдзе, а словы Мае́ не пяро́йдуць.
32 А аб дні тым ніхто ня ве́дае: ні а́нгелы, што на не́бе, ні Сын, а толькі Аце́ц.
33 Глядзіце, ня сьпіце ды маліцеся, бо ня ве́даеце, калі пры́дзе час.
34 Як чалаве́к, што, выяжджа́ючы, пакінуў дом свой, даў слугам сваім уладу і кожнаму сваю работу, ды загадаў вартаўніку ля варот ня спаць.
35 Дык ня сьпіце-ж вы, бо ня ве́даеце, калі прыйдзе гаспада́р дому: уве́чары, ці апо́ўначы, ці пры пе́ўнях, ці нара́ніцы;
36 каб, прыйшоўшы неўспадзе́ўкі, не знайшоў вас сплючы́.
37 А што вам кажу, кажу ўсім: ня сьпіце.

От Марка 13 глава в переводах

RU BY UA EN DE LAT

Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.