Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Римлянам 14 глава
1 Слабога ў веры прымайце не на спрэчкі аб паглядах.
2 Бо іншы ве́рыць, што (можна) е́сьці ўсё, а слабы е́сьць гародніну.
3 Хто е́сьць, не дакарай таго, хто ня е́сьць; і хто ня е́сьць, не асуджай таго, хто е́сьць: бо Бог прыняў яго.
4 Хто ты, што судзіш чужога слугу? Перад сваім гаспадаром стаіць ён, або па́дае; і ўстаіць, бо Бог дуж паставіць яго.
5 Іншы адрозьнівае дзе́нь ад дня, а іншы судзіць (аднолькава) кожны дзе́нь. Кожны будзь пэўны ў сваім розуме.
6 Хто адрозьнівае дні, дзеля Госпада адрозьнівае; і хто не адрозьнівае дзён, дзеля Госпада не адрозьнівае. Хто е́сьць, дзеля Госпада е́сьць, бо дзякуе Богу. І хто ня е́сьць, дзеля Госпада ня е́сьць, ды дзякуе Богу.
7 Бо ніхто з нас ня жыве́ для сябе́, і ніхто ця ўмірае для сябе́;
8 бо, калі жыве́м, для Госпада жывем, калі-ж уміраем — для Госпада ўміраем. І дзеля гэтага — ці жыве́м, ці ўміраем, мы — Гасподнія.
9 Бо Хрыстос дзеля таго і памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадаць і мёртвымі, і жывымі.
10 А ты чаго судзіш брата свайго? Або й ты, што паніжаеш брата свайго? Бо ўсе́ мы станем на суд Хрыстовы.
11 Бо напісана: Я жыву, — кажа Госпад, — перада Мною суклоніцца ўсякае кале́на, і ўсякі язык вызнаваць будзе Бога (Ісая 45:23).
12 Дык вось кожны з нас за сябе́ дасьць справаздачу Богу.
13 Ня будзем жа бале́й судзіць адзін аднаго, а ле́пей судзіце аб тым, каб як ня класьці брату спаткне́ньня ці спакусы.
14 Я ве́даю і пэўны ў Госпадзе Ісусе, што нішто праз сябе́ не нячыста; толькі таму, кто лічыць што-не́будзь нячыстым, — таму нячыста.
15 Калі-ж цераз страву сумуе брат твой, дык ты ўжо не паводле любві ходзіш; ня губі твае́й страваю таго, за каго паме́р Хрыстос.
16 Дык няхай не зьняважа́ецца вашае добрае.
17 Бо царства Божае ня е́жа і піцьцё, але праведнасьць і мір і радасьці ў Духу Сьвятым.
18 Бо хто ў гэтым служыць Хрысту, той угодны Богу і паважаны людзьмі.
19 Дык вось будзеш шукаць таго, што служыць дзеля міру і ўзаемнага збудаваньня.
20 Дзеля е́жы ня нішчы дзе́ла Божага: усё чыста, але блага чалаве́ку, які е́сьць праз спакусу.
21 Добра ня е́сьці мяса, ня піць віна і не рабіць (такога), ад чаго брат твой спатыкаецца, ці спакушаецца, ці зьнямагае.
22 Ты маеш ве́ру? Ме́й сам у сабе́ перад Богам. Шчасьлівы, хто не асуджае сябе́ ў тым, што́ шануе.
23 А хто сумляваецца, калі е́сьць, асуджае сябе́, што не па ве́ры; а ўсё, што не па ве́ры, грэх.
Римлянам 14 глава в переводах