Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея
Римлянам 2 глава
1 Дык няма выбачэньня табе́, кожны чалаве́ча, каторы асуджаеш; бо, чым судзіш другога, асуджаеш сябе́: бо робіш тое самае, асуджаючы.
2 А мы ве́даем, што запраўды суд Божы на тых, што гэткае робяць.
3 Няўжо-ж думаеш ты, чалаве́ча, што ўцячэш ад суда Божага, асуджаючы тых, якія гэткае робяць, ды сам робячы тое-ж?
4 Або багацьцем дабраты, лагоднасьці і доўгацярплівасьці Божае пагарджаеш, не разуме́ючы, што дабрата Божая вядзе́ цябе́ да пакаяньня?
5 Але, праз упартасьць тваю і нераскаянае сэрца, ты сам сабе́ зьбіраеш гне́ў на дзе́нь гне́ву і адкрыцьця праведнага суда ад Бога,
6 Які уздасьць кожнаму паводле ўчынкаў ягоных:
7 тым, што ста́ласьцяй у добрым дзе́ле шукаюць славы, чэсьці й нятле́ннасьці, — ве́чнае жыцьцё;
8 а тым, што ўпіраюцца і не пакараюцца праўдзе, але аддаюцца няпраўдзе, — ярасьць і гне́ў.
9 Сум і уціск кожнай душы чалаве́ка, каторы робіць благое, пе́рш Юдэя, дый Грэка!
10 Слава-ж і чэсьць і мір усякаму, хто робіць дабро, пе́рш Юдэю, дый Грэку!
11 Бо няма ў Бога ўзіраньня на аблічча.
12 Якія без закону саграшылі, без закону й загінуць, а тыя, якія ў законе саграшылі, законам засуджаны будуць
13 (бо ня тыя, што слухаюць закон, праведныя перад Богам, але тыя, што выпаўняюць, апраўданы будуць;
14 бо, калі пагане, ня маючы закону, па прыродзе робяць законнае, то, ня маючы закону, яны самі сабе́ закон:
15 яны паказваюць дзе́ла закону, у сэрцах у іх напісанае, аб чым сьве́дчыць сумле́ньне іх і думкі іх, то абвінавачваючыя, то апраўдываючыя адна адну) —
16 у дзе́нь, калі Бог судзіць будзе тайныя ўчынкі людзе́й, водле дабравешчаньня майго, праз Ісуса Хрыста.
17 Вось ты заве́шся Юдэем і супакойваеш сябе́ законам, і хвалішся Богам,
18 і ве́даеш волю Яго, і разуме́еш ле́пшае, навучаючыся з закону,
19 і пэўны аб сабе́, што ты — павадыр сьляпых, сьвятло тых, што ў це́мры,
20 настаўнік няве́тных, вучыцель малале́тніх, маючы ў законе прыклад ве́даньня і праўды:
21 як жа ты, вучачы другога, ня вучыш сябе́ самога?
22 Навучаючы ня красьці, крадзе́ш? кажучы: не займайся распустай, — сам распусны. Брыдзячыся ідаламі, сьвятое крадзе́ш?
23 Хвалішся законам, а пераступаньнем закону Бога зьнявяжаеш?
24 Бо праз вас імя Божае зьняважаецца ў паганаў, як напісана (Ісая 52:5; Езэкія 36:20).
25 Абразаньне карысна, калі выпаўняеш закон; а калі ты — праступнік закону, то абрэзаньне твае́ сталася не́абрэзаньнем.
26 Дык, калі не́абрэзаны выпаўняе пастановы закону, то ці не залічыцца яму яго не́абрэзаньне за абрэзаньне?
27 І не́абрэзаны па прыродзе, выпаўняючы закон, ці не асудзіць цябе́, праступніка закону пры пісаньні і абрэзаньні?
28 Бо ня той Юдэй, хто (гэтакі) напаказ, і ня тое абрэзаньне, якое напаказ на це́ле;
29 але хто ўнутры Юдэй, і абрэзаньне ў сэрцы, па духу, а не па напісаньні; яму й пахвала не ад людзе́й, але ад Бога.
Римлянам 2 глава в переводах