Читай и изучай

Библия » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Тимофею 1 глава

1 Паўла, Апостал Ісуса Хрыста па загаду Бога, Збавіцеля нашага і Госпада Ісуса Хрыста, надзе́і нашае, —
2 Цімахве́ю, праўдзіваму сыну ў ве́ры: ласка, міласьць, мір ад Бога, Айца нашага, і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.
3 Адыходзячы ў Македонію, я ўпрасіў цябе́ быць у Эфэсе і загадаць некаторым, каб яны ня вучылі іншага
4 і не займаліся міфамі ды радаводамі бясконца, якія робяць больш спрэчак, чымся Божага збудаваньня ў ве́ры.
5 Завяршэньне-ж загаду ёсьць любоў ад чыстага сэрца і добрага сумле́ньня ды ве́ры бяз хітрыкаў,
6 ад чаго адступіўшы, некаторыя ўзьбіліся на шлях пустаслоўя,
7 жадаючы быць вучыцяля́мі закону, ды не разуме́ючы ані таго, аб чым гавораць, ані таго, што сцьвярджаюць.
8 А мы ве́даем, што закон добры, калі хто законна карыстаецца ім,
9 ве́даючы тое, што закон не пакладзены для праведніка, але для беззаконных і непакорных, бязбожных і грэшнікаў, распусных і паганых, для забойцаў бацькоў і матак, для душагубаў,
10 для блуднікаў, мужаложнікаў, грабе́жцаў людзе́й, брахуноў, вераломных і для іншага, што праціўна здаровай навуцы,
11 водле Эвангельля славы шчаснага Бога, якое мне́ даве́рана.
12 І дзякую Хрысту Ісусу Госпаду нашаму, Які дае́ мне́ сілу, што Ён прызнаў мяне́ ве́рным, паставіўшы на служэньне,
13 мяне́, які ране́й і зьняважаў, і перасьле́даваў, і крыўдзіў, але памілаваны, бо рабіў гэта праз няве́даньне, у няве́ры.
14 Ласка-ж Госпада нашага памножылася ўва мне́ разам з ве́раю і любоўю ў Хрысьце́ Ісусе.
15 Ве́рнае гэтае слова і ўсякага прыйма́ вартае, што Хрыстос Ісус прыйшоў на сьве́т збавіць грэшнікаў, а каторых я пе́ршы.
16 Але дзеля таго я й памілаваны, каб Ісус Хрысгос у-ва мне́ пе́ршым паказаў усю доўгацярплівасьць, на прыклад тым, што хочуць ве́рыць у Яго дзеля жыцьця ве́чнага.
17 Цару-ж вякоў нятле́ннаму, нявідомаму, адзінаму прамудраму Богу чэсьць і слава на ве́кі вякоў. Амін.
18 Гэты запаве́т выкладаю табе́, сын мой Цімахве́й, водле былых аб табе́ прароцтваў, каб ты ваяваў згодна з імі добрую вайну,
19 маючы ве́ру і добрае сумле́ньне, адкінуўшы якое некаторыя заняпалі ў ве́ры;
20 із якіх Імяней і Аляксандра, якіх я аддаў шатану, каб навучыліся не зьняважа́ць (Бога).
Обратите внимание. Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов. Попробуйте, возможно, вы будете приятно удивлены.