Читай и изучай
Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
От Матфея 19 глава
20 глава »
1 І сталася: калі Ісус закончыў гэтыя словы, Ён выйшаў з Галілеі і прыйшоў у межы Іудзейскія за Іярдан.
2 І ўслед за Ім пайшлі вялікія натоўпы, і Ён вылечыў іх там.
3 І падышлі да Яго фарысеі, выпрабоўваючы Яго і кажучы Яму: Ці дазваляецца чалавеку адпусціць сваю жонку з усялякай прычыны?
4 Ён сказаў ім у адказ: Ці не чыталі вы, што Творца стварыў як мужчыну і жанчыну?
5 І сказаў: «Таму пакіне чалавек бацьку і маці і прылепіцца да свае жонкі, і будуць яны абое адным целам?»
6 Так што яны ўжо не двое, а адно цела. Дык тое, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.
7 Яны кажуць Яму: Чаму ж Маісей запаведаў даваць разводны ліст і адпускаць яе?
8 Ён кажа ім: Маісей з-за жорсткасці вашага сэрца дазволіў вам адпускаць вашых жонак, ад пачатку ж не было так.
9 А Я кажу вам: хто адпусціць сваю жонку не з-за распусты і ажэніцца з іншаю, чужаложыць. Хто ажэніцца з другою, чужаложыць.
10 Кажуць Яму вучні Яго: Калі такія адносіны ў чалавека з жонкаю, то лепей не жаніцца.
11 Ён жа сказаў ім: Не ўсе прымаюць гэтае слова, а каму дадзена.
12 Бо ёсць еўнухі, якія з матчынага ўлоння такімі нарадзіліся; і ёсць еўнухі, якіх людзі зрабілі такімі; і ёсць еўнухі, якія самі сябе зрабілі такімі дзеля Царства Нябёсаў. Хто можа прыняць, няхай прыме.
13 Тады прывялі да Яго дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся; але вучні забаранілі ім.
14 Ісус жа сказаў: Пусціце дзяцей і не перашкаджайце ім прыходзіць да Мяне; бо такіх ёсць Царства Нябёсаў.
15 І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
16 І вось адзін, падышоўшы да Яго, сказаў: Настаўніку добры, што зрабіць мне добрага, каб мець жыццё вечнае?
17 Ён жа сказаў яму: Чаму ты пытаешся ў мяне пра добрае? Адзін толькі ёсць Добры. Калі ж ты хочаш увайсці ў жыццё, выконвай запаведзі.
18 Той кажа Яму: Якія? — Ісус жа сказаў: «Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы лжыва,
19 шануй бацьку і маці; і: любі свайго блізкага, як самога сябе».
20 Юнак кажа Яму: Усё гэта я выконваю са сваёй маладосці; чаго яшчэ нестае?
21 Ісус сказаў яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай сваю маёмасць і аддай убогім; і будзеш мець скарб у нябёсах, і прыходзь, ідзі ўслед за Мною.
22 Але юнак, пачуўшы гэтае слова, адышоў засмучаны: бо ў яго была вялікая маёмасць.
23 Ісус жа сказаў Сваім вучням: Сапраўды кажу вам: Багатаму цяжка будзе ўвайсці ў Царства Нябёсаў.
24 Зноў жа кажу вам: лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Царства Божае.
25 Вучні ж, пачуўшы, моцна ўразіліся, кажучы: Тады хто можа ўратавацца?
26 А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: Людзям гэта немагчыма, а Богу ўсё магчыма.
27 Тады Пётр сказаў Яму ў адказ: Вось, мы пакінулі ўсё і пайшлі ўслед за Табою; што тады будзе нам?
28 Ісус жа сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што вы, хто пайшоў ўслед за Мною, пры новым нараджэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне Сваёй славы, сядзеце і вы на дванаццаці тронах і будзеце судзіць дванаццаць плямён Ізраілевых.
29 І кожны, хто пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці бацьку, ці маці, ці жонку, ці дзяцей, ці палі дзеля Майго імя, атрымае ў сто разоў больш і ў спадчыну вечнае жыццё.
30 Многія ж першыя будуць апошнімі, і апошнія — першымі.

 

От Матфея 19 глава в переводах