Читай и изучай
Библия » Пераклад Анатоля Клышкi
Римлянам 16 глава
1 Даручаю вам Фіву, нашу сястру, дыяканісу царквы, якая ў Кенхрэях,
2 каб вы прынялі яе ў Госпадзе, як годна святым, і дапамагалі ёй, у чым бы яна ні мела ў вас патрэбы, бо і яна была апякункаю многіх і мяне самога.
3 Прывітайце Прыску і Акілу, маіх супрацоўнікаў у Хрысце Ісусе,
4 якія за маё жыццё падстаўлялі свае шыі, якім не толькі я дзякую, але і ўсе цэрквы язычнікаў;
5 І прывітайце царкву, якая ў іх доме. Прывітайце Эпенета, улюбёнага майго, які ёсць пачатак Азіі для Хрыста.
6 Прывітайце Марыю, якая шмат папрацавала для нас.
7 Прывітайце Андроніка і Юнію, маіх сваякоў і вязняў са мною, знакамітых між Апосталаў, яны і ў Хрысце былі раней за мяне.
8 Прывітайце Ампліята, улюбёнага майго ў Госпадзе.
9 Прывітайце Урбана, нашага супрацоўніка ў Хрысце, і Стахія, улюбёнага майго.
10 Прывітайце Апелеса, ухваленага ў Хрысце. Прывітайце тых, хто з дома Арыстобула.
11 Прывітайце Геірадыёна, майго сваяка. Прывітайце тых, хто з дома Наркіса, хто ў Госпадзе.
12 Прывітайце Трыфену і Трыфосу, працаўніц у Госпадзе. Прывітайце Персіду, улюбёную, якая шмат папрацавала ў Госпадзе.
13 Прывітайце Руфа, выбранага ў Госпадзе, і маці яго і маю.
14 Прывітайце Асінкрыта, Флеганта, Гермеса, Патрова, Гермасу і братоў, што з імі.
15 Прывітайце Філолага і Юлію, Нірэя і яго сястру, і Алімпасу, і ўсіх святых, якія з імі.
16 Прывітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе цэрквы Хрыстовы.
17 Прашу ж вас, браты, заўважаць тых, хто чыніць падзелы і спакусы насуперак вучэнню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.
18 Бо такія служаць не нашаму Госпаду Ісусу Хрысту, а свайму страўніку і складнымі словамі і ліслівымі прамовамі ашукваюць сэрцы прастадушных.
19 Бо вестка пра ваша паслушэнства дайшла да ўсіх; тау я радуюся за вас, але хачу, каб вы былі мудрыя для дабра, беззаганныя для ліха.
20 Бог жа міру неўзабаве сатрэ сатану пад вашымі нагамі. Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста няхай будзе з вамі. Амін.
21 Вітаюць вас Цімафей, мой супрацоўнік, і Лукій, Іясан і Сасіпатр, мае сваякі.
22 Вітаю вас у Госпадзе я, Тэрцый, што пісаў гэты ліст.
23 Вітае вас Гаій, госцепрыемец мяне і ўсёй царквы. Вітае вас Эраст, гарадскі скарбнік, і брат Кварт.
24 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.
25 А Таму, Хто можа ўмацаваць вас згодна з маім дабравесцем і пропаведдзю Ісуса Хрыста, згодна з адкрыццём таямніцы, пра якую ад вечных часоў замоўчвалася,
26 але якая цяпер адкрыта і праз Прароцкія пісанні, паводле загаду вечнага Бога, абвешчана ўсім народам дзеля паслушэнства веры,
27 Адзінаму Мудраму Богу, праз Ісуса Хрыста, — Яму слава навекі, амін.

 

Римлянам 16 глава в переводах