1 І наклаў валадар Ахашвэрош падатак на зямлю і астравы марскія.
2 І ўсе дзеі ўлады ягонай і магутнасьці ягонай, і апісаньне велічы Мардэхая, якога ўзьвялічыў валадар, вось, яны запісаныя ў Кнізе летапісу валадароў Мідзянаў і Пэрсаў.
3 Бо Мардэхай Юдэй быў другі пасьля валадара Ахашвэроша і вялікі ў Юдэяў, і быў ён даспадобы мноству братоў сваіх, і шукаў дабра для народу свайго, і абвяшчаў супакой усяму насеньню свайму.