Библия » Пераклад Антонія Бокуна
Захария 4 глава
1 І павярнуўся той анёл, які гаварыў са мною, і пабудзіў мяне, як чалавека, якога будзяць зо сну ягонага,
2 і сказаў мне: “Што ты бачыш?” І я сказаў, кажучы: “Бачу, і вось, сьвечнік, увесь з золата, і чара на версе ягоным, і сем лямпаў ягоных на ім, і сем рурак да лямпаў, якія на версе ягоным,
3 і дзьве аліўкі каля яго: адна — з правага боку чары, а другая з левага боку яе”.
4 І я адказаў, і сказаў анёлу, які гаварыў са мною: “Што гэта, пане мой?”
5 І адказаў анёл, які гаварыў са мною, і сказаў мне: “Хіба ты ня ведаеш, што гэта?” І я сказаў: “Не, пане мой”.
6 І ён адказаў, і сказаў мне, кажучы: “Гэта слова ГОСПАДА да Зэрубабэля, якое кажа: 'Ня сілаю, і ня моцаю, але Духам Маім, кажа ГОСПАД Магуцьцяў'.
7 Хто ты, гара вялікая? Перад абліччам Зэрубабэля ты будзеш раўніна, і ён прынясе камень вуглавы з гуканьнямі: 'Няхай знойдзе ласку, няхай будзе ласка для яго!'”
8 І было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
9 “Рукі Зэрубабэля заклалі Дом гэты, і рукі ягоныя скончаць яго; і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас.
10 Бо тыя, якія пагарджалі днём малых пачаткаў, будуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.
11 І я адказаў, і сказаў яму: “Што гэта за дзьве аліўкі з правага боку сьветача і з левага боку ягонага?”
12 І я адказаў другі раз, і сказаў яму: “Што гэта за дзьве галінкі аліўныя, якія праз дзьве залатыя руркі выліваюць золата з сябе?”
13 І ён сказаў мне, кажучы: “Хіба ты ня ведаеш, што гэта?” І я сказаў: “Не, пане мой!”
14 І ён сказаў: “Гэта два сыны алівы, якія стаяць перад ГОСПАДАМ усёй зямлі”.
Захария 4 глава в переводах