Библия » Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла
3 Иоанна 1 глава
Прывітанне1 Старэйшына — умілаванаму Гаю, якога я люблю ў праўдзе.
2 Умілаваны, малюся, каб ты быў здаровы і каб ва ўсім шчасціла табе, як шчасціць тваёй душы.
3 Я вельмі ўзрадаваўся, калі прыйшлі браты і засведчылі пра тваю праўду і што ты паступаеш па праўдзе.
4 Для мяне няма большай радасці, як чуць, што мае дзеці жывуць у праўдзе.
Пахвала Гая5 Умілаваны, ты паступаеш згодна з вераю ў тым, што робіш для братоў і чужаземцаў.
6 Яны засведчылі перад Касцёлам пра тваю любоў. Калі адправіш іх па-Божаму, добра зробіш.
7 Бо дзеля імя Хрыстовага яны пайшлі, нічога не беручы ад язычнікаў.
8 Таму мы павінны прымаць такіх людзей, каб стаць супрацоўнікамі праўды.
Заклік да еднасці і здзяйснення дабра9 Я напісаў ужо Касцёлу, але Дыятрэф, што любіць першынство сярод іх, не прымае нас.
10 Таму, калі прыйду, узгадаю яго ўчынкі, якія робіць, зласловячы нас. Не задавольваючыся гэтым, і сам не прымае братоў, і забараняе тым, хто хоча прымаць, ды выганяе іх з Касцёла.
11 Умілаваны, не наследуй зло, але дабро. Хто чыніць дабро, той ад Бога, а хто чыніць зло, той не бачыў Бога.
12 Пра Дэметрыя ўсе сведчаць, нават сама праўда. І мы сведчым, а ты ведаеш, што сведчанне нашае праўдзівае.
Заканчэнне13 Пра многае меў напісаць табе, але не хацеў пісаць атрамантам і пяром,
14 бо спадзяюся хутка ўбачыць цябе і паразмаўляць з табою.
15 Спакой табе. Вітаюць цябе сябры. І ты прывітай сяброў пайменна.
3 Иоанна 1 глава в переводах